Здарэнні33

У Баранавічах затрымалі п'яную жанчыну-кіроўцу. Яна знаходзіцца на шостым месяцы цяжарнасці

Ад жанчыны адчуваўся пах спіртнога, таму супрацоўнікі ДАІ папрасілі яе выйсці з машыны і прайсці на медыцынскі агляд, паведаміла Intex-press начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук.

«Уявіце здзіўленне інспектараў, калі яны ўбачылі, што кіроўца цяжарная. Пазней высветлілася, што яна знаходзіцца на 6 месяцы цяжарнасці і чакае чацвёртае дзіця», — адзначыла Наталля Сахарчук.

Вынікі агляду таксама ўразілі супрацоўнікаў ДАІ: узровень алкаголю ў парах выдыханага паветра склаў 1,3 праміле, што ў чатыры разы больш дапушчальнай нормы.

Па словах Наталлі Сахарчук, у аўтамабілі, якім кіравала п'яная гараджанка, знаходзілася яе сяброўка.

«Дзяўчына была цвярозай, да таго ж у яе ёсць вадзіцельскае пасведчанне, аднак гэтым акалічнасцю жыхарка Баранавіч чамусьці не скарысталася, а палічыла за лепшае сама сесці за руль», — распавяла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

На жанчыну-кіроўцу склалі пратакол, аўтамабіль адбуксіравалі на штрафстаянку.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку3

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку

Усе навіны →
Усе навіны

Еўропа папярэдзіла Расію, што будзе збіваць яе самалёты над сваёй тэрыторыяй1

Польшча зноў заклікала сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Беларусь18

У расійскай Іашкар-Але беларуса аштрафавалі за паведамленне «Слава Украіне!» з імітацыяй парасячага віску4

Трамп: Расія патраціла мільёны даляраў і жыцці сваіх людзей, каб амаль нічога не захапіць9

Лукашэнка заявіў, што «Арэшнік» ужо ў дарозе да Беларусі13

У Мінску з'явяцца дзевяць «унутраных гарадоў»

Красуліна: Тэрміны сустрэчы з дыяспарай у Нью-Ёрку сапраўды пераносіліся, але па ініцыятыве Сяргея Ціханоўскага30

У Кітаі цэнзура будзе блакаваць песімістаў6

Чаму дыягназаў «аўтызм» становіцца ўсё больш16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку3

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць