Свет2121

За зліццё з Расіяй прагаласавалі 123% севастопальцаў

За ўваходжанне Крыма ў склад Расійскай Федэрацыі прагаласавала 123 % севастопальцаў.

Гэта вынікае з супастаўлення дадзеных яўкі і статыстычных дадзеных за 2013 год, на якія звярнуў увагу блогер teh-nomad у ЖЖ.

Так, старшыня камісіі Вярхоўнага Савета Крыма па арганізацыі і правядзенні рэферэндуму Міхаіл Малышаў заявіў, што па стане на 8 вечара 16 сакавіка яўка выбаршчыкаў у Крыме склала 81,36%.

«На 20-ю гадзіну ў Крыме прагаласавалі 1 250 426 чалавек. Гэта вынік без уліку Севастопаля. З улікам Севастопаля прагаласавалі 1 724 563 чалавек», - заявіў Малышаў.

Гэта значыць, калі верыць крымскай «уладзе», 474 137 чалавек з Севастопаля прагаласавалі на «рэферэндуме».

Аднак па стане на 1 лістапада 2013 года, паводле звестак Упраўлення статыстыкі Украіны ў Севастопалі, усё пастаяннае насельніцтва горада — 383 499 чалавек, а прысутнічае на той момант — 385 462 чалавекі.

«На канец мінулага года насельніцтва Севастопаля склала 385 462 чалавекі. Гэта з улікам дзяцей, якія не мелі права галасаваць. 474 137 - 385 462 = 88 675 чалавек выпадкова з'явіліся ў Севастопалі падчас рэферэндуму. 474 137/385 462 * 100 = 123% севастопальцаў прагаласавалі за ўваходжанне ў склад Расіі… То бок прыйшлі ўсе — і дзеці, і школьнікі, і падазраю, што мёртвыя», - адзначае teh-nomad.

Цалкам верагодна, такую ж «пагрэшнасць» можна распаўсюдзіць на ўвесь Крым, адзначае «Українська правда».

Каментары21

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі2

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Анджэй Пачобут перанёс у турме аперацыю па выдаленні язваў на скуры. Ён пакутуе на гіпертанію і арытмію

Памерла прыматолаг Джэйн Гудол. Яна змяніла нашы ўяўленні пра шымпанзэ

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?14

Орбан даў нечаканы адказ пра Расію пасля пытання журналіста6

Прэм'ер Албаніі тонка пакпіў з Трампа3

Спроба аштрафаваць беспілотнае аўто за незаконны разварот паставіла амерыканскую паліцыю ў тупік

Распрацоўшчык Сhat GPT стаў самым дарагім стартапам у свеце1

У беларускіх санаторыях будзе праходзіць рэабілітацыя расійскіх удзельнікаў вайны з Украінай5

«Белавія» адкрыла продаж квіткоў на Шры-Ланку. Колькі каштуюць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі2

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць