Улада3131

Парашэнка звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай аб выкарыстанні Беларусі як перамоўнай пляцоўкі

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай прыцягнуць Беларусь у якасці перамоўнай пляцоўкі па вырашэнні ўкраінскага крызісу.

Тэлефонная размова прэзідэнтаў дзвюх дзяржаў адбылася 29 ліпеня па ініцыятыве ўкраінскага боку, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

«Прэзідэнт Украіны звярнуўся да кіраўніка беларускай дзяржавы з просьбай прыцягнуць Рэспубліку Беларусь у якасці пляцоўкі для правядзення перамоваў з удзелам усіх зацікаўленых бакоў па вырашэнні ўкраінскага крызісу. Аляксандр Лукашэнка пагадзіўся з гэтай ініцыятывай», — заявілі ў прэс-службе.

У сваю чаргу, Пятро Парашэнка сёння паведаміў, што «звярнуўся да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з просьбай садзейнічаць правядзенню ў Мінску 31 ліпеня пасяджэння трохбаковай кантактавай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе з удзелам другога прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы, пасла Расіі Міхаіла Зурабава і прадстаўніка АБСЕ».

Апытанка

Каментары31

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму15

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду14

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў22

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду24

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму15

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць