У лесапаласе выяўленыя чалавечыя парэшткі і асабістыя рэчы зніклай 18-гадовай Юліі Саламацінай, паведамілі ў СК Беларусі.
«Знойдзеныя рэчавыя доказы, у тым ліку якія належаць падазраваным, а таксама атрыманыя следствам іншыя дадзеныя паказваюць на выяўленне астанкаў зніклай дзяўчыны. У рамках расследавання прызначаны шэраг экспертыз, якія дазволяць канчаткова ідэнтыфікаваць прыналежнасць выяўленых парэшткаў», — адзначылі ў СК.
У СК пакуль не распавялі, дзе менавіта знойдзены астанкі.
Затрыманым па гэтай справе прад'яўлены абвінавачанні. У дачыненні да абодвух прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Следчыя, аператыўныя супрацоўнікі МУС і эксперты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз працягваюць працу
-
Жыхар Ваўкавыска падклаў пад штаны пластыкавы кантэйнер і стрэліў сабе ў нагу з вінтоўкі. Ён праводзіў цікавы эксперымент
-
«Забілі маю сястру, а праз некалькі месяцаў здарылася трагедыя са школьніцай». Беларускі — пра маньяка, якога лавілі 25 гадоў
-
У Баранавічах раскрылі забойства 26‑гадовай даўніны. Тады забілі 16‑гадовую дзяўчыну
Каментары