Улада1515

Лукашэнка прапанаваў імгненна секчы галовы чыноўнікам, а таксама іх дзецям і сваякам

Аляксандр Лукашэнка папярэджвае чыноўнікаў, што любыя спробы узбагаціцца за дзяржаўны кошт будуць жорстка спыняцца.

Пра гэта сёння ён заявіў на нарадзе аб удасканаленні заканадаўства па барацьбе з карупцыяй.

«Але ніхто не жабрак», — падкрэсліў ён. — Пакуль я прэзідэнт, я не магу вам прапанаваць іншае за тое, што маем цяпер. У нас няма лішніх грошай, няма нафты, газу. У нас народ жыве сваімі мазалямі і за сваю капейку. Таму калі хтосьці хоча шмат атрымліваць, прытым хуткія, шалёныя грошы, тады трэба ісці ў іншую сферу».

«Я патрабую аднаго — не крадзіце ў дзяржавы. Калі вы будзеце абдзіраць уласны народ, літасці не чакайце», — папярэдзіў Лукашэнка.

«Трэба імгненна «секчы» галовы тым, хто сёння карыстаецца пасадамі, а таксама іх дзеці і сваякі.

Трэба падумаць, ці варта дазваляць дзяржслужбоўцу, каб яго сваякі займаліся бізнесам увогуле», — сказаў Лукашэнка.

«Я ўжо казаў пра лабіраванне пэўных прыватных структур. Гэта тычыцца і пасрэдніцтва. Літасці ўраду за гэта не будзе», — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён нагадаў пра пытанне, якое было пазначана ў час яго нядаўняй рабочай паездкі ў Мінскі раён, калі ён даручыў праверыць празрыстасць пры закупках прадукцыі для патрэб сельскай гаспадаркі.

Каментары15

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?26

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Усе навіны →
Усе навіны

Сямейная драма аднаго з самых вядомых клоўнаў Беларусі — жонка аддала Вадзіку Ракеце двухгадовага сына і сышла32

Праект па дапамозе палітычным рэпрэсаваным «Хуткая гуманітарная дапамога» самаліквідуецца6

«Конь для нас — як чалавек». З'явіліся падрабязнасці, як быў смяротна паранены конь у Лідзе1

Латушка: Макею я адмовіў два разы, а Тозік прасіў мяне размаўляць з ім па-беларуску10

Аксакалы Туркменістана папрасілі ў прэзідэнта больш не павышаць заробкі, пенсіі і дапамогі5

Лукашэнку па начах сніцца саўгас «Гарадзец»19

Зяленскі: Украіна гатовая да перамоў з ЗША адносна асаблівай зброі6

Сталі вядомыя абставіны гібелі начальніка натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма» Сяргея Буйніцкага

Сцяпан Пуціла расказаў пра бюджэт Nexta і пра свой заробак15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?26

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць