Улада2323

Парашэнка заявіў, што гатовы да рэальнага спынення агню

Украінскія войскі атрымаюць загад спыніць агонь 5 верасня ў 14.00 (па беларускім часе), калі на мінскай сустрэчы будзе прыняты мірны план.

Аб гэтым заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка журналістам у кулуарах саміту НАТА ва Уэльсе пасля сустрэчы з лідарамі вядучых краін альянсу. 

«Украінскія войскі атрымаюць загад спыніць агонь у пятніцу ў 11.00 (па Грынвічы, або 14.00 па беларускім часе), калі на мінскай сустрэчы будзе падпісаны пакрокавы мірны план», — сказаў Парашэнка. 

Раней прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка паведаміў, што на маючай адбыцца 5 верасня ў Мінску сустрэчы кантактнай групы па Украіне прэзідэнт Пётр Парашэнка прапануе свой план дзеянняў па мірным урэгуляванні крызісу. 

На думку Парашэнкі, план дзеянняў павінен змяшчаць узаемныя абавязацельствы адносна рэжыму двухбаковага спынення агню, яго маніторынг і верыфікацыю з боку АБСЕ, увядзенне буфернай пагранічнай зоны, вызваленне ўсіх заложнікаў, паведаміў Лысенка. 

«Прэзідэнт Украіны спадзяецца на тое, што мірны план стане асновай для абмеркавання на сустрэчы трохбаковай кантактнай групы», — заявіў прадстаўнік РНБА. 

У сваю чаргу Масква разлічвае, што на пасяджэнні кантактнай групы ў Мінску бакі скарыстаюцца планам прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Аб гэтым кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заявіў сёння на сустрэчы з генеральным сакратаром Савета Еўропы Т. Ягландам. Лаўроў нагадаў, што па выніках прамых кантактаў з прэзідэнтам Украіны расійскі прэзідэнт сфармуляваў ініцыятыву з сямі пунктаў, якая «нацэлена на тое, каб дапамагчы кіеўскім уладам і апалчэнцам паўднёвага ўсходу ўзгадніць і скаардынавана рэалізаваць неабходныя крокі для дээскалацыі сітуацыі».

Каментары23

Цяпер чытаюць

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі2

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская сустрэлася з легендарным украінскім футбалістам Андрэем Шаўчэнкам2

Бразільскі экстрэмал з'ехаў на скейце з вышыні 22‑га паверха ВІДЭА6

Насельніцтва Мінска не расце, але паглядзіце, як прыбавілася колькасць жыхароў у Новай Баравой і іншым прыгарадзе5

ЗША анулююць візу прэзідэнту Калумбіі. Ён зараз у Нью-Ёрку1

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі34

Навукоўцы высветлілі, чаму некаторыя людзі ніколі не займаюцца сэксам5

Лукашэнка назваў сябе трампістам21

Назвалі прычыну аварыі грузавога цягніка на Смаленшчыне3

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі2

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць