Грамадства1515

Ананіч: Мова не патрабуе прымушэння

Павелічэння колькасці недзяржаўных беларускамоўных выданняў у краіне не назіраецца. Аб гэтым паведаміла сёння міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч у час анлайн-канферэнцыі на тэму «Новы закон аб СМІ» на сайце БелТА.

«З агульнай колькасці зарэгістраваных выданняў, а іх у краіне больш за паўтары тысячы, дзве трэці недзяржаўныя. На вялікі жаль, у сегменце недзяржаўных беларускамоўных вельмі мала. Ва ўсякім разе, ухілу ў гэты сегмент не назіраецца», — сказала міністр.

Яна таксама са шкадаваннем заўважыла, што шэраг перыядычных выданняў, зарэгістраваных на дзвюх мовах, «зусім неапраўдана» выходзяць толькі на рускай. «Трэба садзейнічаць таму, каб нашы дзеці жылі са свядома сфарміраваным (у першую чаргу іх бацькамі, а потым і школай) жаданнем ведаць дзве дзяржаўныя мовы. Гэтаму садзейнічае і наша інфармацыйнае поле», — канстатавала Лілія Ананіч. Яна прывяла ў прыклад часопісы «Буся», «Вясёлка», газету «Ранiца». 

Як падкрэсліла Лілія Ананіч, пытанні мовы вельмі тонкія. «Мова не патрабуе прымушэння, але фарміраванне культурнага асяроддзя пачынаецца з дзіцячага ўзросту, і бацькі, на мой погляд, проста абавязаны дапамагаць дзецям засвойваць мовы сваёй краіны», — дадала яна.

На думку кіраўніцы Мінінфарма, у нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі (у тым ліку «Звязды», «ЛiМ», «Культуры») ёсць усё, каб асвятляць тэматыку нацыянальнай мовы, культуры, літаратуры, грамадска-палітычных працэсаў.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому2

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі цэнзура будзе блакаваць песімістаў6

Чаму дыягназаў «аўтызм» становіцца ўсё больш16

Стаўленік Пуціна ў Крыме абгрунтаваў адзінства беларусаў і расейцаў цытатай Багдановіча. Што ў ёй не так11

Першая краіна Еўрасаюза забараніла ўезд Біньяміну Нетаньяху5

Па «справе Гаюна» арыштавалі заснавальніка арт-вёскі на Гомельшчыне7

Беларуска знайшла ва ўпакоўцы скумбрыю «не таго малюнку». У чым праблема?3

Расійскія самалёты лёталі каля Аляскі, ЗША падымалі знішчальнікі

Індыя папрасіла ў Трампа дазволу купляць нафту ў Ірана і Венесуэлы, каб не купляць расійскай1

«Неразуменне таго, што не ён, а Святлана цяпер цэнтральная фігура. На шкоду грамадскім інтарэсам»40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому2

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць