Грамадства22

Шорац прыме строгія меры за беспарадак у падвалах і на паддашках жылых дамоў

Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац прыме строгія меры за беспарадак у падвалах і на паддашках жылых дамоў. Аб гэтым ён заявіў на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме.

Згодна з вынікамі праверкі, якую правялі супрацоўнікі МНС па даручэнні старшыні Мінгарвыканкама, парадак у падвалах, на паддашках і ў месцах агульнага карыстання наведзены не ва ўсіх сталічных дамах, хаця ў студзені бягучага года адрасы праблемных у гэтых адносінах дамоў былі перададзены ў жыллёва-камунальную службу.

Як расказаў начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Дзмітрый Бягун, у Ленінскім раёне не абмежаваны доступ у падвалы, тэхнічныя памяшканні і паддашкі па васьмі адрасах, не ачышчаны ад смецця адзін падвал. У Фрунзенскім раёне не абмежаваны доступ у падвалы па васьмі адрасах, не ачышчаны ад хламу чатыры падвалы і 34 месцы агульнага карыстання. У Заводскім раёне адкрыты доступ да васьмі падвалаў і паддашкаў, смецце не прыбрана па васьмі адрасах, захламлены месцы агульнага карыстання па сямі адрасах. У Кастрычніцкім раёне не ачышчаны ад смецця падвалы і месцы агульнага карыстання ў шасці дамах. У Савецкім раёне не абмежаваны доступ у падвал па адным адрасе, у Першамайскім — па чатырох, у Маскоўскім — па васьмі адрасах. У Партызанскім раёне адкрыты падвалы па 28 адрасах, захламлены два падвалы і 11 месц агульнага карыстання, у Цэнтральным раёне не ачышчаны ад смецця падвалы двух дамоў.

У сувязі з гэтым старшыня Мінгарвыканкама даручыў прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці вінаватых службовых асоб, якія не пракантралявалі ўстараненне парушэнняў, а таксама навесці парадак па названых адрасах.

Каментары2

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму26

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць