Эканоміка11

Дзярждоўг Беларусі вырас за студзень на 25%

Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь на 1 лютага 2015 года склаў 246 трлн. рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2015 года на 48,6 трлн. рублёў, ці на 24,6%, паведамляе Міністэрства фінансаў.

Знешні дзяржаўны доўг на 1 лютага 2015 года склаў 12,3 млрд. долараў ЗША, зменшыўшыся з пачатку года на 256,08 млн. долараў ЗША, ці на 2% (з улікам курсавых розніц). 

У студзені 2015 года прыцягнутыя знешнія дзяржаўныя пазыкі на 49,4 млн. долараў ЗША: 26,1 млн. долараў — урада Расійскай Федэрацыі; 23,1 млн. долараў — банкаў КНР; 0,2 млн. долараў ЗША — МБРР. 

Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку 2015 года склала 73,3 млн. долараў ЗША: 12,5 млн. долараў — урад Расійскай Федэрацыі; 60,8 млн. долараў — банкі КНР. 

Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 лютага 2015 года склаў 56,2 трлн. рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 7,9 трлн. рублёў, ці на 16,3% (з улікам курсавых розніц). 

За студзень 2015 года размешчана ўнутраных валютных дзяржаўных аблігацый для юрыдычных асоб на суму, эквівалентную 68,8 млн. долараў ЗША. З пачатку 2015 года пагашана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для фізічных і юрыдычных асоб (без уліку аперацый па абмене) на 112,5 млн. долараў ЗША і 430 млрд. рублёў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Касцюковічах у каледжы 17‑гадовая дзяўчына збіла аднагодку на вачах у іншых навучэнцаў3

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе5

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне25

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць