Афіша11

Лекцыя «Архітэктура Карэі» — 28 лютага

28 лютага 2015 года ў 16:00 у зале пастаяннай экспазіцыі «Мастацтва краін Усходу XV – пач. XXI ст.» Нацыянальнага мастацкага музея РБ адбудзецца лекцыя «Архітэктура Карэі».

Гісторыя архітэктуры Карэі налічвае больш за 2 тысячы гадоў, пачынаючы ад пераносных начлежак часоў неаліту і да сучасных небаскробаў Сеула. У той жа час на працягу ўсёй сваёй гісторыі архітэктура гэтай дзіўнай краіны захавала сваю самабытнасць і ўнікальнасць, беражліва з веку ў век захоўваючы і перадаючы архітэктурную традыцыю ад пакалення да пакалення.

Карэя зведала моцны ўплыў архітэктурнай традыцыі Кітая. З Кітая прыйшоў будызм, пачала развівацца храмавая архітэктура. Аднак карэйскія архітэктары ўнеслі свае дапаўненні ў храмавую архітэктуру. Так з’явілася мураваная пàгада пэўнага архітэктурнага стылю – пэкчэ. Як прыклад, адзін з самых вядомых храмаў свету – Сакурам і манастыр Пульгукса. У той жа час архітэктура Карэі аказвала немалы ўплыў на Японію.

Да нашых дзён у Карэі ўцалела вельмі мала старадаўніх будынкаў. Часткова гэта выклікана тым, што драўляныя збудаванні ў вільготным і гарачым карэйскім клімаце даўжэй, чым пару стагоддзяў, увогуле не могуць захавацца. Аднак куды большую шкоду помнікам карэйскай архітэктуры нанеслі спусташальныя войны, якія не раз пракатваліся па Карэйскім паўвостраве.

У XXI стагоддзі засталося мала збудаванняў, створаных па правілах традыцыйнай архітэктуры, але ўплыў традыцый відавочны, калі глядзець на многія сучасныя карэйскія будынкі.

На лекцыі мы прасочым асноўныя этапы развіцця карэйскай архітэктуры, разгледзім, якім чынам традыцыі прымяняюцца на практыцы сёння.

Лектар – Руслан Абрамовіч, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела рускага і замежнага мастацтва.

artmuseum.by
Нацыянальны мастацкі музей РБ
адрас: г. Мінск, вул. Леніна, 20

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку3

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку

Усе навіны →
Усе навіны

Еўропа папярэдзіла Расію, што будзе збіваць яе самалёты над сваёй тэрыторыяй1

Польшча зноў заклікала сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Беларусь18

У расійскай Іашкар-Але беларуса аштрафавалі за паведамленне «Слава Украіне!» з імітацыяй парасячага віску4

Трамп: Расія патраціла мільёны даляраў і жыцці сваіх людзей, каб амаль нічога не захапіць9

Лукашэнка заявіў, што «Арэшнік» ужо ў дарозе да Беларусі13

У Мінску з'явяцца дзевяць «унутраных гарадоў»

Красуліна: Тэрміны сустрэчы з дыяспарай у Нью-Ёрку сапраўды пераносіліся, але па ініцыятыве Сяргея Ціханоўскага30

У Кітаі цэнзура будзе блакаваць песімістаў6

Чаму дыягназаў «аўтызм» становіцца ўсё больш16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку3

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць