Грамадства99

Цудоўныя імпрэзы ў Чырвоным касьцёле

Дзве выдатныя вечарыны адбыліся 2 і 3‑га лютага ў Касьцёла сьвятых Сымона і Алены.

Дзве выдатныя вечарыны адбыліся 2 і 3‑га лютага ў Касьцёла сьвятых Сымона і Алены.

Касцёл быў запоўнены як шчырымі каталікамі, што прышлі на сьвята Стрэчаньня , так і гарачымі прыхільнікамі беларускага слова і беларускай музычнай культуры.

2 лютага грамада сьвяткавала 170‑годдзе са Дня Нараджэньня Кастуся Каліноўскага. Аматары спеваў Эдуарда Акуліна сустрэліся з любімым выканаўцам. Пісьменьніца Вольга Іпатава расказала пра свае ўражаньні ад творчасьці паэта і барда, і прысьвяціла яму верш. Э.Акулін выканаў песьні, прысьвечаныя Максіму Багдановічу і Янку Купале, прагучалі творы з альбому «Песьні Залатой Крывіі». У імпрэзе ўзялі ўдзел Алесь Камоцкі, Леанід‑Дранько Майсюк, Кастусь Герашчанка і іншыя.

На наступны дзень у Чырвоным Касцёле адбылася аўтарская сустрэча з музычнымі крытыкамі Анатолем Мяльгуем і Вітаўтам Мартыненкам. Акрамя магутных спеваў Алега Хаменкі («Палац»), лірычных матываў Яраша Малішэўскага, натхнёных песень Андрэя Плясанава, яна была ажыўлена цікавымі ўспамінамі сяброў.

Яшчэ ў савецкія часы два маладыя журналісты і аматары музыкі сустрэліся і пазнаёміліся каля крамы грампласьцінак па вул.Казлова. Любоў да джазу і року вылілася ў плённае супрацоўніцтва ў галіне музычнай крытыкі.

Тады абодва журналісты друкавалі нататкі пра сучасныя гурты ў моладзевых газетах. З такіх замалёвак, як «Нататнік філафаніста» ў «Чырвонай зьмене» нарадзілася першая кніга В. Мартыненкі пра сучасную музычную культуру. Кніга пры ўдзеле і рэдагаваньні пісьменьніка Кастуся Акулы была выдадзеная за мяжой.

Паступова падрасло пакаленьне прыхільнікаў беларускага року. Нараджаліся новыя гурты, сталелі выканаўцы. Фальклор, бардаўскія песьні, рок паступова пашыралі плынь нацыянальных сьпеваў.

У першага выданьня кнігі знайшліся ўдзячныя чытачы. Малады і перспектыўны Віталь Супрановіч абараніў дыплом ў Iнстытуце культуры па тэматыцы гэтай кнігі. Менавіта Віталь, які за гэты час з моладзевага актывіста ператварыўся ў нацыянальнага дзеяча і прадзюсэра, арганізатара канцэртаў і выдаўца дыскаў, паспрыяў новаму выданьню кнігі пад назвай « 222 альбомы беларускага року і ня толькі».

‑Беларускі музычны шоў‑бізнес у нас сяброўскі,‑ лічыць Вітаўт Мартыненка. Гэта сваеасаблівы рух, які мае станоўчыя рысы.‑Каб выдаць першыя дыскі незалежныя музыкі звярталіся да сваіх знаёмых‑бізнесоўцаў. Цяпер яны пераканаліся, што ўкладаць грошы ў беларускую музыку — пачэсна і вынікова.

‑‑Мы павінны адстойваць кожны свой крок, сваю прысутнасьць на нашай зямлі, у родным слове, у песьні, у імёнах нашых дзяцей, — лічыць журналісты і музычныя крытыкі.

Каментары9

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму26

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць