Каля паўтысячы чалавек наведалі прэзэнтацыю новай кнігі Андрэя Хадановіча.

Такога наплыву наведнікаў не чакаў ніхто — некалькі сотняў чалавек запоўнілі вялікую тэатральную залю Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў для таго, каб пабачыць Андрэя Хадановіча ў новым амплюа аўтара і дэкляматара вэрлібраў. Людзі запоўнілі ўсе праходы ды ўслыхоўваліся, прыўзьняўшыся на дыбачкі. Многія проста ня здолелі прабіцца ў залю.
Адкрыў імпрэзу доктар Ульрых Янецкі, прадстаўнік Бэрлінскага Літаратурнага калёквіюма — арганізацыі, якая займаецца падтрымкай літаратараў з розных краінаў. Дарэчы, менавіта ў часе сваіх вандровак у Бэрлін Андрэй Хадановіч і напісаў ладную частку сваіх «бэрлібраў».
Каментары