Грамадства1010

Былы кіраўнік Нацбанка Ермакова: Пабудавала дом пад Мінскам, з раніцы гной раскідала

Былая старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова не шкадуе пра сваё вызваленне з пасады ў канцы снежня 2014 г. Пра гэта яна прызналася ў інтэрв'ю «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі» (kp.by).

«Я ўдзячная Аляксандру Рыгоравічу, што своечасова мяне вызваліў (ад пасады). Я сама б пасаромелася прасіцца», — прызналася экс-кіраўнік Нацбанка.

Як высвятляецца, у вольны час былы галоўны банкір краіны займаецца прысядзібнай гаспадаркай.

«Пабудавала дом пад Мінскам, сёння раніцай раскідвала гной, а заўтра пачну зямлю перакопваць, каб пасадзіць градкі. Парнічок раблю невялікі.

Раней не было часу гэтым займацца, і не было зямлі..», — адзначыла экс-кіраўнік Нацбанка ў інтэрв'ю kp.by.

«Наша Ніва» некалі зрабіла вялікі матэрыял пра кар'еру Надзеі Ермаковай.

«Яна вырасла ў хаце без электрычнасці, а была кіраўніцай Нацбанка»

У прыватнасці, мы адзначалі, што ў сярэдзіне 2000-х некалькі дзясяткаў уплывовых чыноўнікаў атрымалі прапанову пабудаваць катэджы каля прэзідэнцкай рэзідэнцыі ў Драздах. Сярод іх аказалася і Надзея Ермакова. Для банкіркі выдзелілі 15 сотак у канцы Ізумруднага завулка, побач з тагачасным старшынёй Канстытуцыйнага суда Рыгорам Васілевічам.

Катэдж Ермакова збудавала сціплы, як для чалавека свайго ўзроўню, — плошчай каля 250 м2. Для параўнання, дом іншага суседа Ермаковай, Валерыя Мазоўкі (ён узначальваў трэст, які забудоўваў Дразды), удвая большы.

Праз некалькі гадоў пасля засялення Надзея Ермакова вырашыла перапісаць свой катэдж на старэйшую дачку.

На падставе шлюбнай дамовы Наталля Чэпікава стала паўнавартаснай гаспадыняй дома. … Тады ж, у канцы 2010-га, Ермакова набыла сабе двухпакаёвую кватэру на вуліцы Ляўкова ў Мінску.

Але галоўнае, што, паводле папераў, яна не валодала элітнай зямлёй.

Таму падчас раздачы чыноўнікам надзелаў для будаўніцтва ў сталічным раёне Вяснінка («Дразды-2») тагачасная кіраўніца Нацбанка атрымала чарговыя 15 сотак.

«Ермаковай дасталася самае прэстыжнае месца — на першай берагавой лініі вадасховішча Дразды, побач з мінскім мэрам Мікалаем Ладуцькам. Але калі той нават не пачынаў будаўніцтва, то Ермакова зможа засяліцца ў новы катэдж ужо хутка», — адзначалі мы.

Як выглядае з інтэрв'ю kp.by, нарэшце катэдж дабудаваны.

Каментары10

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму26

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць