Грамадства66

У Баранавічах — паказуха да прыезду Лукашэнкі ФОТА

Тут і ніжэй фота: Юрый Піваварчык

Баранавічы ў чарговы раз чакаюць візіту кіраўніка дзяржавы. Як мяркуецца, Аляксандр Лукашэнка наведае Баранавічы ў пятніцу, 7 жніўня.

«Хутчэй за ўсё, прыедзе. Дзе будзе прэзідэнт, дакладна невядома, маршрут быў адзін, потым ён памяняўся — пакуль канкрэтнага плана няма», — паведамілі выданню «Інтэкс-прэс» ў Баранавіцкім гарвыканкаме ў аўторак, 4 жніўня.

Хутчэй за ўсё, адным з пунктаў візіту Лукашэнкі стане Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне (БВБА). Па меншай меры, падстава для гэтага ёсць — тэрміны маштабнай мадэрнізацыі на прадпрыемстве сканчаюцца, пара даць справаздачу за укладзеныя ў прадпрыемства інвестыцыі.

І падобна, што на БВБА Аляксандра Лукашэнку чакаюць. Праца тут кіпіць, нягледзячы на спякоту.

«Сёння «пыласос» (для лісця) прывезлі, нават не ведаем, як ім карыстацца, ніколі такога не бачылі, — кажа адна з жанчын-дворнікаў. — Сказалі, мясці хоць да раніцы, але вуліца павінна быць чыстай».

Пачаў інакш выглядаць і палац культуры «Тэкстыльшчык».

«Спачатку загладзім ўсе няроўнасці, ямкі, а потым будзем бяліць ўвесь фасад», — распавяла адна з работніц. Жанчыны старанна выдзіраюць траву паміж тратуарных плітак каля Дома культуры, чысцяць дно ў даўно сапсаваным фантане.

Гараджанка, якая праходзіць міма з дзіцем, на некалькі хвілін спыняецца і назірае за спешным навядзеннем парадку: «Лепш бы прэзідэнт ўбачыў усё як ёсць, а не гэты марафет».

На чыгуначным пераездзе па вуліцы Кірава працоўныя бялілі бардзюры, фарбавалі раздзяляльную агароджу, ўсталёўвалі новыя пліты на пешаходным пераходзе. Нават дах на памяшканні паста бяспекі вымылі, кажуць. Пачаў дзейнічаць фантан у пажарнай частцы па вуліцы Кірава.

І нават калі візіт Лукашэнкі не адбудзецца, гараджане такім навядзеннем парадку вельмі нават задаволеныя.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні4

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»25

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША90

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

Беларуска ў Літве атрымала пасведчанне кіроўцы з 11‑й спробы і расказала, колькі гэта каштавала8

У выніку паветранай атакі па Кіеве загінулі шэсць чалавек, ёсць параненыя

Зяленскі: Многія пункты былі ўлічаныя ў плане па Украіне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні4

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць