Расія забараніла правозіць на тэрыторыю краіны рыбапрадукцыю трэціх краін праз Літву.
У паведамленні Рассельгаснагляду гаворыцца, што забараняецца ўвоз у Расію прадукцыі трэціх краін, якая была выгружаная і захоўваецца ў Літве. Выключэнне складае тая прадукцыя, якая «следавала з краіны-вытворцы без ускрыцця кантэйнера транзітам па тэрыторыі Літвы».
Каментары