Свет

Расійскага журналіста Свірыдава выгналі з Польшчы з-за падазрэнняў у шпіянажы

Леанід Свірыдаў нарадзіўся і некаторы час працаваў у Беларусі, а апошнія 18 гадоў знаходзіўся ў Чэхіі і Польшчы. У абедзьвюх краінах яго падазравалі ў шпіянажы.

У 2006 годзе расійскаму журналісту Леаніду Свірыдаву адмовілі ў акрэдытацыі ў Чэхіі, абвінаваціўшы ў шпіянажы, летась такія самыя падазрэнні адносна яго былі агучаныя і ў Польшчы. Працэдура пазбаўленьня акрэдытацыі і віду на жыхарства цягнулася больш за год.

Пасля таго, як польскі Дэпартамэнт па справах замежнікаў падтрымаў рашэнне мазавецкага ваяводы аб ануляванні віду на жыхарства Свірыдава, ён мусіў пакінуць Польшчу цягам аднаго месяца.

Вечарам у мінулую суботу Свірыдаў пакінуў Польшчу.

Перад адлётам Свірыдаў заявіў журналістам, што лічыць сваё выдаленне з Польшчы несправядлівым і што збіраецца абскарджваць гэтае рашэньне ў Вярхоўным судзе Польшчы і Еўрапейскім судзе па правах чалавека.

Свірыдаў працаваў апошнім часам на расійскае інфармацыйнае агенцтва «Россия сегодня». Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы запатрабавала выдаліць яго з краіны ў сувязі з падазрэннямі, што ён выконваў шпіёнскія заданні расейскіх спецслужбаў. МЗС Расіі ў лістападзе дэпартацыю Свірыдава назвала абуральнай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць39

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«У Егіпет з дзецьмі даражэй з’ездзіць». Брэсцкая блогерка вырашыла павялічыць грудзі, пакуль чакае мужа з калоніі20

У КР выбіраюць віцэ-спікерку. Дэбатаў не атрымалася, бо балатавалася толькі Лізавета Пракопчык7

Ціханоўская: Кожны год, 21 мая, сэрца сціскаецца ад болю13

Трамп абвясціў пра стварэнне новай супрацьракетнай абароны ЗША «Залаты купал», якая павінна стаць найлепшай у свеце5

Грузія цалкам забараніла рээкспарт аўто ў Расію і Беларусь. Што гэта азначае для беларусаў на практыцы?9

У Мінску кіроўца збіў на пераходзе сямігадовага хлопчыка на самакаце1

Навуковец распавёў пра геалагічныя загадкі Беларусі: іртуць з зямлі і кратар ад падзення метэарыта, які знішчыў усё жывое ў радыусе тысяч кіламетраў9

Улады Іспаніі патрабуюць ад Airbnb выдаліць больш за 60 тысяч аб'яў аб арэндзе жылля1

Кіраўнік «Еўраопта» выйшаў на свабоду4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць39

Упершыню за чатыры гады Белстат апублікаваў звесткі аб нараджальнасці і смяротнасці. Даныя жахаюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць