Меркаванні

Станаўленьне

Надышла вясна. У небе, пранізаным мільёнамі сонечных праменьняў, кружляюць буслы.

Надышла вясна. У небе, пранізаным мільёнамі сонечных праменьняў, кружляюць буслы.

Гэта першыя сёлета. Ёсьць прымаўка: калі ўпершыню пабачыш гэтых птушак у палёце, шчасьце будзе табе цэлы год. Мне пашанцавала.

Але хутка птушкі прысядуць на вялізарнае, састарэлае за зіму, гняздо і будуць доўга‑доўга моўчкі стаяць на ім, пэўна, узгадваючы родны кут і мінулае жыцьцё тут. Сьпяшацца ім ня трэба — яны дома! Праз колькі часу абудзяць навакольле радасным клёкатам і пачнуць рамантаваць свой дом: карпатліва падбіраць гальлё, якое, як вяроўкі, пераплятаецца паміж сабою ў вялізарны камок і ўтварае моцную, надзейную забудову.

Рамонт жытла скончыўся, і хутка ў гнязьдзе зьявяцца яйкі, белыя, як самі птушкі. Звычайна іх — тры‑чатыры. Бусьліха пяшчотна наседжвае іх: прыкрывае сваім целам ад холаду і дажджу, а калі гляне сонца, дае сагрэцца сонечным цяплом. Час ад часу ласкава пераварочвае іх, каб дзеці, якія пакуль што зачыненыя ад навакольля шкарлупінаю, нармальна разьвіваліся, набіралі моцы, каб у будучыні разьбіць дзюбаю апошнюю мяжу да гэтага сьвету.

І вось яны зьявіліся на сьвет — гэтыя мяккія, сьмешныя, яшчэ зусім слабыя птушаняты. А бацькам яшчэ больш клопату. Трэба ахоўваць птушанят ад розных недарэчнасьцяў ды яшчэ карміць вечна галодных дзетак.

Тым часам птушаняты растуць, становяцца на ногі, раскрываюць свае крылы. Першыя спробы да палёту — і вось доўгачаканая нябесная прастора.

Ужо жнівень. Птушкі зьбіраюцца ў чароды, каб да вясны разьвітацца з радзімай. Але я дакладна ведаю, што гэтыя былыя птушаняты не забудуць бацькоўскі дом, а вясной прыляцяць у родныя мясьціны, каб паблізу ад бацькоў збудаваць сваю першую сядзібу.

Так і ў нас…

У мітусьні гадоў, што хутка зьбягаюць, будуецца жыцьцё. Нашыя прадзеды з цэглы і каменьня будавалі муры, дамы, дарогі; кахалі; песьцілі дзетак; змагаліся за свабоду роднага краю і… паміралі, перадаючы эстафэту жыцьця малодшым. Цяпер гэтую эстафэту пераняў я і ўсё маё пакаленьне. Што мы пакінем нашчадкам, убачым крыху пазьней, а пакуль давайце ня будзем забываць пра нашых бацькоў, дзядоў, прадзедаў — тых, хто ўдыхнуў у нас жыцьцё. Прытулімся моцна‑моцна да матулі, падзячым за ўсё бацьку, зь якім часта не знаходзім супольнай мовы, падорым крыху шчасьця сваім бабулям і дзядулям, засеем могілкі нашых прадзедаў кветкамі. Няхай яны адчуюць, што мы побач і што мы зробім тое, пра што яны толькі марылі!

Каментары

Цяпер чытаюць

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому3

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што «Арэшнік» ужо ў дарозе да Беларусі13

У Мінску з'явяцца дзевяць «унутраных гарадоў»

Красуліна: Тэрміны сустрэчы з дыяспарай у Нью-Ёрку сапраўды пераносіліся, але па ініцыятыве Сяргея Ціханоўскага29

У Кітаі цэнзура будзе блакаваць песімістаў6

Чаму дыягназаў «аўтызм» становіцца ўсё больш16

Стаўленік Пуціна ў Крыме абгрунтаваў адзінства беларусаў і расейцаў цытатай Багдановіча. Што ў ёй не так11

Першая краіна Еўрасаюза забараніла ўезд Біньяміну Нетаньяху5

Па «справе Гаюна» арыштавалі заснавальніка арт-вёскі на Гомельшчыне7

Беларуска знайшла ва ўпакоўцы скумбрыю «не таго малюнку». У чым праблема?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому3

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць