«Мінсктранс» з 27 сакавіка пераводзіць міжнародныя маршруты ў Еўропу на летні графік
Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» у сувязі з тым, што з 27 сакавіка па 29 кастрычніка бягучага года краіны Еўропы пераходзяць на летні час, скарэктаваў графік міжнародных маршрутаў. Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве.
У гэты перыяд «Мінсктранс» будзе выконваць рэйсы па маршрутах:
Мінск-Беласток адпраўленнем
- з Мінска ад АВ «Цэнтральны» ў 23.30 па пятніцах;
- з Беластока ў 16.00 (замест 15.00) па суботах;
Мінск-Варшава (працягласцю 590 км) адпраўленнем
- з Мінска ад АВ «Цэнтральны» ў 18.30 (замест 19.30) штодня, у 06.10 па чацвяргах, пятніцах і суботах;
- з Варшавы ў 16.30 штодня і ў 12.00 па пятніцах, суботах і нядзелях;
Мінск-Вільнюс праз Ашмяны адпраўленнем
- з Мінска ад АВ «Цэнтральны» ў 08.20 (замест 09.20) і ў 11.00 (замест 12.00) штодня, у 01.35 па нядзелях і панядзелках;
- з Вільнюса адпаведна ў 14.00 і 16.00 штодня, у 17.00 па нядзелях, у 07.20 па панядзелках;
Мінск-Рыга праз Вільнюс адпраўленнем
- з Мінска ад АВ «Цэнтральны» у 22.00 штодня;
- з Рыгі ў 22.00 штодня;
Мінск-Каўнас адпраўленнем
- з Мінска ад АВ «Цэнтральны» ў 07.20 (замест 08.20) штодня;
- з Каўнаса ў 16.00 штодня;
Мінск-Калінінград адпраўленнем
- з Мінска ад АВ «Цэнтральны» ў 06.00 (замест 07.00) штодня;
- з Калінінграда ў 10.15 (замест 11.15) штодня;
Мінск-Кіеў адпраўленнем
- з Мінска ад АВ «Цэнтральны» ў 22.20 (замест 23.20), ад АВ «Усходні» ў 22.45 (замест 23.45) па пятніцах;
- з Кіева ў 21.30 па суботах;
Мінск-Кіеў (Ачакаў) адпраўленнем:
- з Мінска ад АВ «Цэнтральны» ў 17.40 (замест 18.40), ад АВ «Усходні» ў 18.00 (замест 19.00) штодня;
- з Кіева ў 19.30 штодня.
Мінск-Рыга адпраўленнем
- з Мінска ад АВ «Цэнтральны» у 09.50 штодня, акрамя аўторка, з Рыгі ў 08.00 (замест 07.55) штодня, акрамя серады;
- з Мінска ад АВ «Усходні» ў 21.30 (замест 22.30), ад АВ «Цэнтральны» ў 21.50 (замест 22.50) па серадах і пятніцах, з Рыгі ў 21.20 па чацвяргах і суботах;
Мінск-Мюнхен
- з Мінска ад АВ «Цэнтральны» ў 12.00 (замест 13.00) па серадах, пятніцах;
- з Мюнхена ў 13.00 па пятніцах, нядзелях.
Для рэйса Мюнхен-Мінск прызначаецца час:
— адпраўленне аўтобусаў прадпрыемства «Мінсктранс» ад АПП «Брэст» у 11.30 (замест 12.30);
— прыбыццё на АВ горада Брэст у 11.50 (замест 12.50) і адпраўленне ў 12.00 (замест 13.00);
— прыбыццё ў Мінск на АВ «Цэнтральны» ў 17.00 (замест 18.00).
Каментары