Свет55

МЗС Расіі накіраваў рэкамендацыю не даваць інтэрв'ю японскай газеце… у рэдакцыю самой газеты

Міністэрства замежных спраў РФ памылкова адправіла рэкамендацыю не даваць інтэрв'ю японскай газеце «Санкэй» у рэдакцыю самой газеты.

Марыя Захарава, фота kommersant.ru

Згодна з адкрытым лістом у адрас афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расіі Марыі Захаравай, апублікаваным на сайце газеты «Санкэй», дадзеная рэкамендацыя, відаць, прызначалася аднаму з расійскіх ведамстваў, цытуе паведамленне рэдакцыі журналіст Аляксей Кавалёў.

«Газета «Санкэй» сярод асноўных друкаваных выданняў Японіі займае асабліва крайнюю пазіцыю, з'яўляючыся нацыяналістычна накіраванай. У многіх артыкулах пра Расію ўтрымліваецца крытыка, часам нападкі, неаднаразовае скажэнне рэальнасці, перадаецца негатыўны пункт гледжання. Абапіраючыся на антырасійскі стыль падачы апошняга часу, мы рэкамендуем не даваць інтэрв'ю гэтаму выданню», — цытуе рэдакцыя газеты электронны ліст МЗС РФ, які патрапіў у рэдакцыю гэтай самай «нацыяналістычна накіраванай» газеты.

Рэдактар гэтай газеты, у сваю чаргу, выказаўшы нязгоду з пунктам гледжання МЗС РФ, канстатаваў: «Міністэрства замежных спраў, якое курыруе знешнія сувязі Расіі, вялікай краіны, дапускае такія элементарныя памылкі, як адпраўка афіцыйнага ліста не таму адрасату. Застаецца толькі зрабіць выснову, што апошнім часам дзяржаўныя ўстановы Расіі з такой стараннасцю да самазабыцця ідуць за Яго Правасхадзіцельства Прэзідэнтам, што страцілі хватку ў сапраўдных справах».

Прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава паспрабавала растлумачыць канфуз, абвінаваціўшы японскую газету ў прысваенні «чужога ліста»:

«Да нас рэгулярна звяртаюцца альбо журналісты, альбо грамадскія арганізацыі з просьбай выказаць меркаванне пра якія-небудзь замежныя СМІ, якія акрэдытаваныя ў Маскве… Да нас каля месяца таму быў зварот адносна магчымасці супрацоўніцтва з газетай «Санкэй сімбун». Мы прааналізавалі матэрыялы гэтай газеты за апошнія некалькі месяцаў і далі сваё заключэнне, якое фармулявалася такім чынам: паколькі большасць матэрыялаў мае адкрыта ангажаваны і крытычны характар (у кантэксце скажэння фактаў), а часам нават агрэсіўныя матэрыялы ў іх публікуюцца, то мы лічым немэтазгодным узаемадзеянне з гэтай газетай», — цытуе Захараву Дождь.

Паводле яе слоў, гэты «ліст не належаў газеце, гэта не ліст, які прызначаўся ім. Гэта чужое пісьмо. Яны палічылі магчымым сабе прысвоіць яго…»

Прадстаўнік МЗС РФ таксама лічыць, што, «газета, калі давяла да агульнага ведама гэты ліст, здзейсніла антыпіяр у адносінах да сябе».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму8

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

«За гэтыя грошы можна купіць машыну». Вяселле за $20 тысяч выклікала буру абмеркаванняў і асуджэнняў10

Еўропа папярэдзіла Расію, што будзе збіваць яе самалёты над сваёй тэрыторыяй1

Польшча зноў заклікала сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Беларусь18

У расійскай Іашкар-Але беларуса аштрафавалі за паведамленне «Слава Украіне!» з імітацыяй парасячага віску4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму8

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць