Грамадства33

Cіноптыкі распавялі пра смерч, які абрынуўся на Шаркаўшчыну

11 ліпеня па поўначы Беларусі пранёсся магутны смерч. У выніку ў некалькіх раёнах Віцебскай вобласці (найперш — у Шаркаўшчынскім) былі сарваныя дахі жылых і гаспадарчых пабудоваў, перакуленыя краны, аўтамабілі, пацярпелі тры чалавекі.

Cмерч у Шаркаўшчынскім раёне: сарваныя дахі, перакуленыя краны, выбітыя шыбы ФОТА, ВІДЭА

Па словах галоўнага сіноптыка Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святланы Рыбаковай, у раёне метэастанцыі Віцебскай вобласці вецер дасягаў 16 метраў за секунду. Але ў самім эпіцэнтры тарнада хуткасць магла дасягаць 30-ці метраў за секунду (108 км у гадзіну).

На думку спецыяліста, тое, што ў апошні час смерч — не такі рэдкі госць у Беларусі, звязана з пацяпленнем клімату.

Рыбакова: «Смерч ці тарнада — гэта з'ява, характэрная для больш паўднёвых шыротаў. Сама па сабе яна вельмі лакальная. А паколькі 11 ліпеня смерч выйшаў на тэрыторыю пасёлка — таму такія разбурэнні. Калі б ён прайшоў па нейкім полі ці лесе, гэта было б не так заўважна: скруціла б ураджай ці паламала дрэвы. Акурат летась у Гомельскай вобласці таксама быў зафіксаваны смерч, але ў меншых маштабах: ён прайшоўся па полі».

У бліжэйшыя дні ў Беларусі працягнуцца навальніцы і моцныя дажджы, у асобных раёнах магчымы град і моцны парывісты вецер.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку3

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку

Усе навіны →
Усе навіны

Еўропа папярэдзіла Расію, што будзе збіваць яе самалёты над сваёй тэрыторыяй1

Польшча зноў заклікала сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Беларусь18

У расійскай Іашкар-Але беларуса аштрафавалі за паведамленне «Слава Украіне!» з імітацыяй парасячага віску4

Трамп: Расія патраціла мільёны даляраў і жыцці сваіх людзей, каб амаль нічога не захапіць9

Лукашэнка заявіў, што «Арэшнік» ужо ў дарозе да Беларусі13

У Мінску з'явяцца дзевяць «унутраных гарадоў»

Красуліна: Тэрміны сустрэчы з дыяспарай у Нью-Ёрку сапраўды пераносіліся, але па ініцыятыве Сяргея Ціханоўскага30

У Кітаі цэнзура будзе блакаваць песімістаў6

Чаму дыягназаў «аўтызм» становіцца ўсё больш16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку3

Лукашэнка ўжо ўгаворвае Зяленскага сустрэцца і называе на імя па бацьку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць