Грамадства2929

З веласіпедыста, які напаў з бітай на пешахода, патрабуюць 25 тысяч даляраў маральнай кампенсацыі

Бацька непаўнагадовага фатографа, пацярпелага ад веласіпедыста з бітай, заявіў 50 тысяч рублёў (крыху больш за 25 тысяч даляраў) маральнай шкоды. Памер матэрыяльнай кампенсацыі яшчэ не агучаны.

Фота Дар'і Буракінай, Tut.by

Нагадаем, у судзе Фрунзенскага раёна Мінска разглядаюць крымінальную справу ў дачыненні да веласіпедыста Анатоля Грынкевіча, які ўдарыў 19 чэрвеня бітай пешахода па галаве. Яго абвінавачваюць па ч. 3 арт. 339 КК (асабліва злоснае хуліганства). Максімальнае пакаранне па дадзеным артыкуле — да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Сёння дапыталі абвінавачанага, пацярпелага і яго бацьку. Таксама ў судзе выступілі сьведкі.

Бацька непаўнагадовага пацярпелага заявіў маральную шкоду ў 50 тысяч рублёў (крыху больш за 25 тысяч даляраў). Памер матэрыяльнай кампенсацыі яшчэ не агучаны.

— Можа, сума шакуе, але жонка да гэтага часу хвалюецца. У Васіля і цяпер галавакружэнне, звон у вушах, — растлумачыў Аляксандр Дземідовіч, бацька пацярпелага фатографа.

У судзе высветлілася, што маці абвінавачанага пасля таго, што адбылося прапаноўвала сям'і пацярпелага ў пераводзе каля 300 даляраў. Ад гэтых грошай яны адмовіліся. Да пасяджэння 7 верасня гаворка ішла ўжо пра 1000 долараў. І зноў - адмова.

— Усё толькі праз суд, — як адрэзаў бацька пацярпелага, патлумачыўшы, што лічыць гэтую суму недастатковай.

Анатоль Грынкевіч адзначае, што маральную шкоду Васілю Дземідовічу нанёс, але суму заяўленай маральнай кампенсацыі лічыць завышанай.

— У галаву я не цэліў, гэта адбылося выпадкова. Хлопца спрабаваў аб'ехаць, але зрабіць гэта па зялёнай зоне не мог, таму што аднойчы так ужо рабіў і ўпаў. Я разлічваў на адэкватную ацэнку сітуацыі з боку пацярпелага і што мы проста разыйдземся, — сказаў абвінавачаны.

Каментары29

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду13

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць