Меркаванні1515

Стась Карпаў: Тата, як вы перамаглі?

Даўно хацеў напісаць. Спадзяюся, калі-небудзь у мяне будзе сын ці дачка, не важна. І я буду сваё дзіцё любіць, а яно — мяне. І таму мы будзем любіць шмат размаўляць, бо я буду старэйшым таварышам. І аднойчы дзіцё прыйдзе да мяне ў калготках і шорціках, напрыклад, і скажа, сеўшы на каленку… А хутчэй, прыйдзе ў джынсах, працягне мне бутэлечку халодненькага і скажа: «Тата, нам расказвалі, што некалі ў нас тут не было нічога беларускага і што вы змагаліся за гэтае беларускае і перамаглі. Тата, а як жа вы гэта зрабілі?»

І тады я ад нечаканасці пачну мармытаць усялякае нязвязнае, што былі ў нас героі, якія ішлі ў турмы, якія ахвяравалі жыцці, якія не ламаліся, і ўсё такое… А пасля задумаюся, вядома.

Тата павінен умець задумвацца — гэта выглядае утульна. І скажу я дзіцяці, што тата твой, дзіцятка, не надта быў гераічны. І ў турме не бываў. Нібыта і хадзіў з кімсьці кудысьці, але нават па-людску ні разу не адгрэб. Нешта пісаў сабе такое сюд, туд. Заяўляў. Пару разоў нават па тэлеку, але ў прынцыпе ўсё.

І дзіцё расстроіцца. І я гэта заўважу і спытаю, у чым прычына.

А дзіцё будзе доўга не адказваць і таксама мармытаць усялякае. А пасля скажа, што яно лічыла свайго тату выбітнам мысляром сучаснасці і паэтам бацькаўшчыны і яшчэ шмат-шмат-шмат кім. І, мала таго, яно ўжо ўсім сябрам пра гэта расказала. Што бацька гераічна змагаўся і практычна ў адзіночку перамог.

І тады я задумаюся яшчэ раз, і гэта будзе выглядаць не так утульна. І дзіцё будзе няёмка маўчаць і драпаць піўную этыкетку. І праз пару хвілінак я скажу дзіцяці.

— Ведаеш, дзіцё. У нас былі героі. Сапраўдныя. Амаль як з казак. Без страху і папроку. А былі іншыя сапраўдныя — як з фільмаў. І са страхам і з папрокам, але героі. Ды перамаглі, напэўна, не яны, хаця і яны таксама. Былі, скажу, тысячы людзей, якія пасля сталі дзясяткамі, а за тым і сотнямі тысяч, якія кожны дзень, ведаеш, проста змагаліся самі з сабой, са сваім страхам — і казалі «дзякую» і «вітаю». Ты думаеш, гэтага мала? А гэта шмат. І яшчэ тыя людзі не дазвалялі сабе пераставаць верыць. А яшчэ яны не слухалі тых, хто ім казаў, што «нічога не будзе». Яны ішлі на плошчу, калі суседзі казалі, што ісці бессэнсоўна, бо ніхто не пойдзе. Яны галасавалі, хоць ім казалі, што выбараў няма, яны любілі сваё, як бы яго ні называлі іншыя, яны дарылі сябрам маечкі з беларускім арнаментам і кашалёчкі з «Пагонямі». Яны казалі «Беларусь», а не «Белоруссія, яны павязвалі белыя і чырвоныя стужачкі на заплечнікі, яны стараліся быць лепшымі і прыгажэйшымі за тых, хто іх ненавідзіць і хоча адабраць у іх і свабоду і краіну.

Яны ўрэшце не пагаджаліся быць меншасцю. Ды і проста — не пагаджаліся. Таму ўсе, хто нас ненавідзеў, састарыліся, саслабелі, ці перадохлі, ці спужаліся, ці з'ехалі, ці, галоўнае, — пагадзіліся.

— Ведаеш, — скажу я, — яны перамаглі таму, што проста — былі. Для перамогі бывае важна проста не знікаць і не даваць знікнуць каму-небудзь побач. Здараецца, гэта вельмі цяжка.

Нашай краіне былі сапраўды патрэбныя героі, але на працягу яе гісторыі болей за ўсё ёй не хапала тысяч людзей, якія б былі, не знікалі і не пагаджаліся.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Касцюковічах у каледжы 17‑гадовая дзяўчына збіла аднагодку на вачах у іншых навучэнцаў3

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе5

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне25

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць