Грамадства1414

КГБ цікавіўся дзейнасцю гомельскай «Талакі»

«Бывае ідзеш юрыдычныя пытанні «Талакі» высветліць, а трапляеш на сустрэчу з гэбнёй. Вось так было сёння», — напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку грамадскі актывіст і старшыня ГМКГА «Талака» Яўген Меркіс. Пра тое, што спатрэбілася КДБ, «Новаму Часу» распавёў сам Яўген.

— Сёння мне трэба было ў аддзеле дзяржрэгістрацыі юрыдычных асобаў высветліць шэраг пытанняў, звязаных са справамі гомельскай «Талакі» і яе трыццатай гадавінай, што будзе ў гэтым годзе. Але напрыканцы мне раптоўна сказалі, што са мной хоча паразмаўляць яшчэ адзін чалавек у суседнім кабінеце.

Мужчына прадставіўся Аляксандрам і сказаў, яго цікавяць мэты дзейнасці «Талакі». На маё пытанне, ці ён з «гэбэ», ён прама адказаў «так». Пры гэтым у яго перад носам ляжала тэчка з нашымі архіўнымі дакументамі аб дзейнасці арганізацыі, дзе нашы мэты прапісаныя вельмі дэталёва.

Я папрасіў выклікаць мяне афіцыйна па павестцы, на што ён сказаў, што наўрад ці зробіць гэта, і лепш удакладніць пару пытанняў адразу. Сваё пасведчанне пры гэтым ён паказваць адмовіўся, а нашу краіну ўвесь час называў «Белорусія».

Далей была няўцямная балбатня пра «Абама развязвае войны і пад яго кіраўніцтвам гінуць людзі, тое ж і з Феліксам Дзяржынскім, таму не трэба тут на нас гнаць». Альбо «людзям, якія верна служаць дзяржаве, паставяць файныя надмагіллі і помнікі». Не ведаю, можа ў яго мара і мэта ў дзейнасці такая — хутчэй уласнае надмагілле мець. Гэткая пазнака прафесійнага гонару.

З кабінета ён мяне не выпускаў, а зрабіць з ім хаця б сэлфі не даваўся, толькі круціўся ўвесь час на зэдліку як чорт на патэльні.

Пасля розных беспаспяховых спробаў дазнацца болей пра банальныя рэчы («а колькі год вы ў «Талацэ» і колькі чалавек у арганізацыі? — У вас дакументы перад носам, вось і паглядзіце, там усё афіцыйна ёсць») ён паведаміў, што наогул ён па лініі контрвыведкі, і яго канкрэтна цікавяць два сябры нашай арганізацыі — вядомыя журналісты Ларыса Шчыракова і Кастусь Жукоўскі. Я на ўсе пытанні, звязаныя з імі і іх дзейнасцю адказаў, што калі іх цікаўлю не я і не «Талака», то сэнсу працягваць размову няма.

 — Ці працуюць Шчыракова і Жукоўскі на Белсат? — запытаўся контрвыведнік.

— Не ведаю, але можаце даслаць афіцыйны запыт у Варшаву, калі вас гэта цікавіць. Гэта будзе хіт, а не ліст! Па інтэрнэце скрын разыдзецца, думаю, нават чакаць адказу не давядзецца.

Закрануў ён і пытанне стасункаў з Расіяй. Маўляў, можа ж быць вайна якая, так мы ж будзем ваяваць з Расіяй… Я падкрэсліў толькі, што пад «мы будзем ваяваць з Расіяй» у нас розныя ўяўленні пра Радзіму — хтосьці будзе ваяваць З, а хтосьці ж — супраць, бо наша краіна ў маім уяўленні відавочна мае быць незалежнай.

Напрыканцы ён заўважыў, што хацеў бы, каб я правёў яму неяк экскурсію па Гомелі і наогул распавёў неяк пра гісторыю родных мясцін і не толькі, у адказ на што пачуў адмову.

Наогул мяркую, што цікаўнасць КДБ была выклікана жаданнем як мага болей дазнацца пра дзейнасць незалежных журналістаў у Гомелі. Апошнім часам Ларыса Шчыракова і Кастусь Жукоўскі здолелі ўзняць шэраг сур’ёзных сацыяльных і крымінальных праблем, асабліва ў рэгіёне. Магчыма, спрабуюць на іх нешта адшукаць, тым больш, выбары прайшлі, і ім ужо не трэба сядзець і рабіць твар лібералаў.

Каментары14

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць закупкі расійскай нафты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць