Улада2424

Украінская разведка: Расійская авіяцыя адпрацоўвала над Беларуссю нанясенне авіяўдараў па Украіне

Украінская разведка 28 кастрычніка заявіла, што расейская авіяцыя адпрацоўвала ў паветранай прасторы Беларусі нанясенне авіяўдараў па аб'ектах Украіны. Але ў Мінабароны Беларусі нагадалі аб правядзенні маштабных вучэнняў Аб'яднанай сістэмы супрацьпаветранай абароны СНД.

Трэніроўка Аб'яднанай сістэмы СПА СНД у лістападзе 2012 г. Фота БелТА.

«26 кастрычніка, выкарыстоўваючы абавязкі Рэспублікі Беларусь у рамках саюзнай дзяржавы, расійскімі баявымі самалётамі ў паветранай прасторы Беларусі адпрацавана пытанне ўмоўнага нанясення масіраваных авіяцыйных удараў па стратэгічных аб'ектах на тэрыторыі Украіны», — заявіў падчас брыфінгу прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Вадзім Скібіцкі, перадае 112.ua.

Паводле яго слоў, былі заўважаныя самалёты А-50У, Ту-160, Ту-22М3 і Су-34, якія выконвалі палёты ўздоўж дзяржаўнай мяжы Украіны і ўмоўна ажыццяўлялі пускі ракет.

У Мінабароны Беларусі нагадалі, што раней паведамлялася пра правядзенне маштабных вучэнняў сістэмы супрацьпаветранай абароны (СПА) СНД.

26 кастрычніка пачаліся вучэнні і прайшла трэніроўка з удзелам дзяжурных сіл СПА Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана.

Манеўры праходзяць у паветранай прасторы Расіі, Беларусі, Казахстана і Арменіі. Адпрацоўваюцца дзеянні дзяжурных сіл СПА супраць паветраных судоў, якія парушаюць межы краін СНД, у выпадку згону паветраных судоў, пры аказанні дапамогі экіпажам самалётаў і верталётаў, якія церпяць бедства.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Касцюковічах у каледжы 17‑гадовая дзяўчына збіла аднагодку на вачах у іншых навучэнцаў3

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе5

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне25

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць