Здарэнні11

У Брэсце міліцыянт асуджаны на чатыры гады за хабар і замах на махлярства

Участковы інспектар міліцыі Маскоўскага РАУС Брэста асуджаны на пазбаўленне волі за хабар і замах на махлярства.

Як паведаміла памочнік старшыні суда Маскоўскага раёна Брэста Ірына Вайцюк, у лютым участковы інспектар праводзіў праверку па заяве грамадзяніна аб прымяненні да яго гвалту і пашкоджанні адзення. Вінаватага знайшлі і пакаралі ў адміністрацыйным парадку за дробнае хуліганства. Пасля гэтага ўчастковы паведаміў, што парушальніку можа пагражаць яшчэ і крымінальная адказнасць, і прапанаваў вінаватаму, каб пазбегнуць яе, перадаць праз яго службовым асобам праваахоўных органаў 200 долараў.

У сакавіку ўчастковы інспектар атрымаў ад мужчыны 100 долараў і дасягнуў дамоўленасці аб перадачы яму пазней астатняй часткі грашовых сродкаў. Яшчэ 100 долараў участковы атрымаць не паспеў, бо быў затрыманы.

Таксама участковы інспектар праводзіў праверку па факце крадзяжу пакета са шклянкамі з вочкі камеры захоўвання гіпермаркета ў Брэсце. Па выніках праверкі было вырашана спыніць адміністрацыйную справы за дробны крадзеж з прычыны неўстанаўлення асобы, якая ўчыніла яго.

У далейшым інспектар устанавіў жанчыну, якая ўчыніла крадзеж, і, маючы доказы яе віны, насуперак інтарэсам службы прапанаваў за хабар у 500 долараў не прыцягваць яе да крымінальнай адказнасці і не паведамляць на працу.

У сярэдзіне сакавіка жанчына звярнулася ў галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі МУС РБ па Брэсцкай вобласці. 28 сакавіка ўчастковы інспектар міліцыі пасля атрымання ад яе ў якасці хабару 500 долараў быў затрыманы супрацоўнікамі 4-га ўпраўлення (па Брэсцкай вобласці) галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС.

21 верасня суд Маскоўскага раёна Брэста прызнаў участковага вінаватым у падбухторванні да дачы хабару (ч. 5 арт. 16, ч. 1 арт. 431 КК), замаху на махлярства (ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 209 КК), атрыманні хабару паўторна (ч. 2 арт. 430 КК) і бяздзейнасці службовай асобы (ч. 2 арт. 425 КК).

Па сукупнасці злачынстваў ён быў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады, а таксама пасады ў органах i падраздзяленнях МУС РБ, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, на пяць гадоў.

У адпаведнасці з арт. 60 КК абвінавачваны пазбаўлены спецыяльнага звання «лейтэнант міліцыі».

Абвінавачаны не абскардзіў прысуд. 15 лістапада ён набыў законную моц.

Каментары1

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць закупкі расійскай нафты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць