Пяць прычын, чаму кіраўнік «Арт-сядзібы» Павал Белавус падтрымаў расследаванні «Нашай Нівы» ВІДЭА

Кіраўнік «Арт-сядзiбы» і заснавальнік «Symbal.by» Павал Белавус у падтрымку краўдфандынгавай кампаніі Нашай Нівы назваў пяць прычын, чаму ён падтрымаў збор грошай на расследванні:
Павел Белавус: «Чаму трэба падтрымліваць «Нашу Ніву» — у мяне нават не ўзнікала пытанняў. І я магу назваць пяць прычын, чаму я пералічыў ім грошы ў межах кампаніі на «Талацэ», якая зараз адбываецца.
Першая прычына: я кожны дзень чытаю сайт «Нашай Нівы» і амаль усе навіны даведваюся менавіта ад іх. Сайт m.nn.by — сайт, які, можна сказаць, галоўны на маёй старонцы.
Па-другое, яны нашыя сябры і партнёры. І трэцяя прычына — беларуская мова, бо гэта рэсурс, які нас вучыць беларускай мове, натхняе нас гаварыць па-беларуску, чытаць па-беларуску. Гэта асвета.
Чацвёртая прычына — гэта гісторыя, гэта традыцыі. У «Нашай Нівы» гістоорыя стагадовая. Людзі, якія рабілі «Нашу Ніву» тады, — гэта культавыя людзі для Беларусі, класікі беларускай літаратуры, гэта людзі, якія стваралі Беларусь. Людзі, якія зараз займаюцца «Нашай Нівы», таксама кожны ў сабе асобы, індывідуальнасць, якая сёння рухае нашу краіну наперад.
Пятая прычына — гэта сучасныя, актыўныя, прыгрэсіўныя СМІ. Тыя, хто робіць газету, якія маюць цудоўны інтэрнэт-рэсурс, якія ствараюць файнае відэа, я спадзяюся, змяняюць Беларусь да лепшага разам з усімі намі».
Раней з заклікам падтрымаць «НН» праз Талаку выступілі паэт Уладзімер Арлоў…
…Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў…
…дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім…
…баксёр-чэмпіён Віталь Гуркоў…
…пісьменнік Віктар Марціновіч:
Каб падтрымаць НН, трэба адкрыць нашу старонку на сайце talaka.by.
Унізе можна выбраць суму дапамогі — ад 10 да 1000 рублёў. Ад гэтага залежыць, якую ўзнагароду вы атрымаеце: кубак з афарызмам, ці байку з афарызмам, ці фотапрацу Гудзіліна. Мы гатовыя нават пасадзіць бульбу на вашым агародзе ).
Абярыце патрэбны варыянт (чым больш, тым лепш!) і націсніце на яго. Пасля трэба будзе зарэгістравацца на сайце — пры жаданні дастаткова аўтарызавацца праз фэйсбук ці Укантакце — і ўвесці дадзеныя сваёй банкаўскай карткі. Калі вы хочаце зрабіць унёсак ананімна, не забудзьцеся паставіць адпаведную птушку.
Важны этап
Краўдфандынгавы збор грошай — важны этап у гісторыі «Нашай Нівы». Мы заклікаем фундаваць нашы грамадска значныя расследаванні.
Нашыя чытачы і раней дапамагалі нам, але цяпер, дзякуючы зручнай пляцоўцы «Талакі» збор грошай стаў яшчэ лягчэйшым.
Што такое NN.by?
Гэта найбуйнейшая ў свеце беларускамоўная пляцоўка, якую штодня наведваюць з 40 тысяч камп’ютараў і тэлефонаў — больш, чым насельніцтва Навагрудка ці Глыбокае з Паставамі разам узятае.
Для развіцця беларускай мовы жыццёва неабходна захаваць такую прастору.
«Наша Ніва» адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы, сваёй ці чужой.
Нашы расследаванні
Расследаванні «Нашай Нівы» год за годам перамагаюць у беларускіх і міжнародных журналісцкіх конкурсах.
Згадайма некаторыя з іх толькі за апошні час.
Грунтоўнае даследаванне «Хто хоча зрабіць з Беларусі Заходнюю Расію» прывяло ў шал беларусафобаў усіх масцей і калібраў.
«Наша Ніва» пісала пра трэніровачныя лагеры расійскіх неанацыстаў, куды спрабавалі зацягнуць беларускіх школьнікаў, разабралася са светапоглядам «бацюшкі са свастыкай» і з мінулым лідара «Румола».
Мы працягваем адсочваць маёмасць чыноўнікаў — нядаўна вылічылі Наталлю Качанаву.
Са сваімі праблемамі ў «Нашу Ніву» звяртаюцца людзі з усіх канцоў Беларусі. Сёлета, напрыклад, журналісты разбіраліся з феадалізмам у Касцюковіцкім раёне.
Чыноўнікі вымушаныя рэагаваць на расследаванні «Нашай Нівы».
Талака тады і цяпер
Нашы продкі будаваліся талакой, старажытным спосабам узаемадапамогі. Цяпер, з прыходам найноўшых тэхналогій, удзельнічаць у талацэ стала нашмат прасцей. Дастаткова мець грошы на картцы.
Неабыякавыя беларусы з ахвотай дапамагаюць грамадска важным праектам. Сродкі на паездку Віталя Гуркова на чэмпіянат свету сабралі за лічаныя дні! Талакой выдавалі па-беларуску «Хронікі Нарніі», перакладалі «Свінку Пэпу».
Як паўдзельнічаць у зборы сродкаў?
Вельмі проста. Адкрыйце на «Талацэ» нашу старонку. Унізе можна выбраць суму дапамогі — ад 10 да 1000 рублёў. Ад гэтага залежыць, якую ўзнагароду вы атрымаеце: кубак з афарызмам, ці байку з афарызмам, ці фотапрацу Гудзіліна. Мы гатовыя нават пасадзіць бульбу на вашым агародзе ).
Абярыце патрэбны варыянт (чым больш, тым лепш!) і націсніце на яго. Пасля трэба будзе зарэгістравацца на сайце — пры жаданні дастаткова аўтарызавацца праз фэйсбук ці Укантакце — і ўвесці дадзеныя сваёй банкаўскай карткі. Калі вы хочаце зрабіць унёсак ананімна, не забудзьцеся паставіць адпаведную птушку.
На гэты момант сабрана больш за 105% запытанай сумы, але краўдфандынгавая кампанія працягваецца.
Каментары