Эканоміка22

Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання да 16% гадавых

Нацыянальны банк Беларусі прыняў рашэнні аб зніжэнні 15 лютага стаўкі рэфінансавання з 17 да 16% гадавых. Будуць таксама зніжаныя стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях Нацбанка па падтрымцы наяўнай ліквіднасці банкаў — з 22 да 20% гадавых.

Як паведамляе прэс-служба галоўнага банка краіны, адпаведныя рашэнні прынятыя праўленнем і камітэтам па манетарнай палітыцы Нацбанка 7 лютага «зыходзячы з наяўнай у межах прагнозу дынамікі росту спажывецкіх цэнаў, аналізу сітуацыі на валютным і дэпазітным рынках, стану знешняга гандлю і плацежнага балансу».

Як адзначаюць у Нацбанку, інфляцыйныя працэсы ў краіне працягваюць запавольвацца. Прырост спажывецкіх цэн у снежні 2016 года да снежня 2015 года склаў 10,6% (пры мэтавым арыенціры 12%), у студзені 2017 годзе чакаецца на ўзроўні 9,6% у гадавым выражэнні, у лютым—сакавіку — прыкладна 9%.

Асноўны ўплыў на стрымліванне інфляцыі працягваюць рабіць манетарныя фактары. Прырост сярэдняй шырокай грашовай масы ў студзені 2017 года да студзеня 2016 года склаў 0,3%, што адпавядае макраэканамічным умовам, якія складваюцца.

На ўнутраным валютным рынку захоўваецца чыстая прапанова замежнай валюты, у асноўным за кошт продажу валюты насельніцтвам. У сегменце суб'ектаў гаспадарання попыт і прапанова валюты збалансаваныя, што адлюстроўвае тэндэнцыі ў знешнім гандлі. У цэлым гэтыя фактары ствараюць умовы для ўстойлівасці абменнага курсу беларускага рубля, падкрэсліваюць у Нацбанку.

На дэпазітным рынку захоўваецца прырост рублёвых укладаў насельніцтва пры павелічэнні долі новых безадзыўных дэпазітаў у структуры укладаў.

«На фоне чаканага запаволення інфляцыі зніжэнне стаўкі рэфінансавання і ставак па аперацыях Нацыянальнага банка па падтрымцы наяўнай ліквіднасці банкаў не прывядзе да іх значнай змены ў рэальным выражэнні. Гэта дазволіць захаваць рэальную даходнасць банкаўскіх рублёвых зберажэнняў на ўстойлівым і прывабным узроўні», — гаворыцца ў паведамленні.

Апошні раз стаўка рэфінансавання мянялася 18 студзеня, тады яна была зніжаная з 18 да 17% гадавых. У 2016 годзе Нацбанк зніжаў яе чатыры разы: з 25% у пачатку года да 18% у жніўні.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду13

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць