Грамадства11

У Віцебску падалі заяўку на масавае мерапрыемства з нагоды Дня Волі

Кіраўнікі рэгіянальных суполак Руху «За Свабоду» і Партыі БНФ падалі ў Віцебску заяўку на шэсце і мітынг да Дня Волі са зборам на адной з цэнтральных плошчаў горада і шэсцем па цэнтральнай вуліцы абласнога цэнтра.

Заяўнікамі выступілі кардынатар Руху «За Свабоду» па Віцебскай вобласці Леанід Гаравы і старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў.

«Мы падалі заяўку на Дзень Волі шэсце і мітынг ў Віцебску. Збор плануецца пасля 12-й на адной з цэнтральных плошчаў горада, а потым рух па вуліцы да другой плошчы, дзе будзе мітынг», — сказаў сайту Pyx.by Леанід Гаравы. Ён нагадаў, што па беларускім заканадаўстве нельга паведаміць дату, месца і час масавай акцыі, як і падрабязнасці маршруту да атрымання дазволу на акцыі.

Галоўным лозунгам акцыі, дадаў каардынатар Руху ў Віцебскай вобласці, будзе «За суверэнную і незалежную Беларусь!». І гэта магчыма, калі ў краіне будзе эфектыўная, канкурэнтаздольная эканоміка, будуць створаныя ўмовы для годнага жыцця кожнага чалавека. Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства абмяркуюць сацыяльныя і палітычныя лозунгі: «За адмену Дэкрэта № 3», «За спыненне зменаў пенсійнай сістэмы да паляпшэння эканамічнага становішча», «Уся ўлада народу на свабодных, тайных і адкрытых выбарах».

Леанід Гаравы адзначыў, што ў цяперашні крызісны час пры масавым збядненні народа варта мірным шляхам выйсці на нацыянальны дыялог дзеля выпрацоўкі курсу да лепшай Беларусі праз правядзенне свабодных, тайных і адкрытых выбараў.

«Дзень Волі — гэта тая знакавая падзея ў жыцці беларускага народу, калі патрыёты Беларусі абвясцілі незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. БССР і Рэспубліка Беларусь — спадкаемцы дзяржаўнасці БНР, і ў святочны дзень варта абмеркаваць на масавым мерапрыемстве, як далей дзейнічаць, каб суверэнітэт і незалежнасць Беларусі ўмацоўваліся, а жыццё простых грамадзян было годным», — заключыў каардынатар Руху «За Свабоду» па Віцебскай вобласці.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду13

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць