Грамадства88

«Беларускі народ, як і ўсе расіяне»

Пасьля заявы Сурыкава Лукашэнка выслаў спачуваньні. А высокапастаўлены чыноўнік МЗС пасьпяшаўся заверыць, што «ў Беларусі не выклікае сумневу ... правамернасьць дзеяньняў Расеі па абароне сваіх грамадзянаў на тэрыторыі Паўднёвай Асеціі».

Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву і ўсяму расійскаму народу ў сувязі з трагічнымі падзеямі ў Паўднёвай Асеціі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Рэспубліцы Беларусь з пачуццём глыбокага болю ўспрынялі паведамленне аб гібелі ў Паўднёвай Асеціі многіх соцень мірных грамадзян і стратах сярод асабовага складу расійскага міратворчага кантынгенту.

«Беларускі народ, як і ўсе расіяне, смуткуе аб ахвярах трагедыі, суперажывае людзям, якія страцілі сваіх блізкіх, засталіся без прытулку і сродкаў да існавання. Мы жадаем ім стойкасці і мужнасці ў пераадоленні наступстваў гэтай гуманітарнай катастрофы», — гаворыцца ў спачуванні.

У пасланні таксама паведамляецца аб тым, што Беларусь мае намер аказаць пацярпелым гуманітарную дапамогу.

Адначасова высокапастаўлены, але ананімны чыноўнік МЗС сёньня заверыў расейскае агенцтва «Інтэрфакс», што «ў Беларусі не выклікае сумневу ... правамернасць дзеянняў Расеі па абароне сваіх грамадзянаў на тэрыторыі Паўднёвай Асеціі».

Абедзьве заявы зьявіліся на наступны дзень пасьля гнеўнай інвэктывы расейскага пасла Сурыкава на адсутнасьць рэакцыі на канфлікт зь беларускага боку.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Касцюковічах у каледжы 17‑гадовая дзяўчына збіла аднагодку на вачах у іншых навучэнцаў3

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе5

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне25

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць