У нямецкай зямлі Баварыя ў аўтакатастрофе з удзелам аўтобуса загінулі 18 чалавек. Як заявілі ў паліцыі, столькі людзей заставаліся ўнутры аўтобуса, калі ён згарэў. Канчатковая колькасць ахвяр стане вядомая пасля апазнання загінулых.
Schrecklicher #Busunfall auf der #A9 mit mehreren Toten. #Münchberg #Gefreeshttps://t.co/UmLyjbAp8T pic.twitter.com/M1QajKv9Js
Oberfranken 31 Verletzte bei schwerem Busunfall auf A9 – 17 Tote befürchtet - Mitteldeutsche Zeitung:… https://t.co/Xo6TZ7rJKA pic.twitter.com/L0EZ41Wibl
Фота з сайта br.de
У выніку катастрофы таксама пацярпелі 30 чалавек, некаторыя з іх атрымалі цяжкія траўмы.
Катастрофа адбылася раніцай 3 ліпеня каля Мюнхберга. Аўтобус урэзаўся ў фуру і загарэўся. Прычыны сутыкнення пакуль невядомыя, бо рух на трасе A9 быў павольны. Зараз траса перакрытая ў паўднёвым кірунку.
У аўтобусе знаходзіліся двое кіроўцаў і 46 пасажыраў. Паводле паліцыі, у ім ехалі на адпачынак пенсіянеры.
Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»
Каментары