Здарэнні2727

У Старых Дарогах міліцыянт збіў двух п'яных. Адзін у коме, другі з пераломамі

Як стала вядома «Нашай Ніве», увечары 30 чэрвеня ў Старых Дарогах супрацоўнік міліцыі — папярэдне — інспекцыі па справах непаўналетніх мясцовага РУУС, на ўласным аўтамабілі збіў двух хлопцаў.

Мясцовыя жыхары кажуць, што здарэнне нібыта адбылося на пешаходным пераходзе, аднак, паводле ацэнак міліцыі, наезд адбыўся за межамі пешаходнага пераходу.

Адзін з пешаходаў у выніку здарэння трапіў у кому, у другога пераламаныя ногі і рукі — абодва яны ў бальніцы Слуцка. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопцы, якія былі нападпітку, вярталіся дадому — той, што ў коме, жыве акурат праз дарогу. 

Мы звязаліся з яго маці. Яна сцвярджае, што даведалася пра здарэнне толькі праз 14 гадзін. 

«Мне афіцыйна дагэтуль нічога не паведамілі, пра аварыю ўвогуле расказалі абсалютна левыя людзі! Мы як даведаліся, паехалі ў міліцыю, а яны нам адразу пра тое, колькі кампанія гарэлкі выпіла! Ну і што? Так, гэта мой крыж, мой боль, сын часам злоўжываў, але ён жа не бяздомны — ён праз дарогу жыве! Чаму вы нам не сказалі? У міліцыі сказалі таксама, што кіроўца быў цвярозы, хуткасць «у межах нормы» — 30 км/г. Але хіба тады так перамалоціць людзей? Мой у вельмі цяжкім стане, а той, што збіў, знаходзіцца дома, як нам сказалі ў РУУС», — паведаміла маці пацярпелага.

Заведзеная крымінальная справа.

Каментары27

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму15

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду14

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў22

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду24

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму15

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць