Няўжо зноў спраўджваецца нейкая залежнасьць моцы прыцісканьня ад блізкасьці выбараў? І як крыху далей ад выбараў, так машына рэпрэсій становіцца ўсё мягчэйшай. Гэта прыводзіць нас да таго, чаго шмат хто баяўся яшчэ месяц таму, піша блоґер BM
Юры Радзівіл, актывіст каманды Казуліна, атрымаў учора прысуд - тры месяцы за кратамі па абвінавачаньні ў тым, быццам ён пагражаў жыцьцю міліцыянта.
Напэўна, усе ўжо ведаюць абставіны гэтага не такой ўжо і незвычайнай у нашай краіне справы - калі мяняюцца месцамі чорнае і белае, і вінаваты ператвараецца ў ахвяру. Хачу проста заўважыць некалькі цікавых момантаў.
Першае: апошнім часам усё часьцей «палітычным» даюць тэрміны якраз такія, каб яны былі толькі крыху большыя за час, ужо праведзены за кратамі; Радзівілу засталося сядзець дзесьці два тыдні, Сасіму - крыху болей… Ня ведаю, ці можна дзьве справы лічыць тэндэнцыяй, але дзякуй богу - доўгатэрміновыя арышты ў нас даюць яшчэ рэдка. Пракурор патрабаваў паўтары гады Юрыю (а на пачатку працэса хадзілі чуткі пра шэсьць гадоў), а судзьдзя, прызнаўшы віну, даў толькі тры месяцы.
Няўжо зноў спраўджваецца нейкая залежнасьць моцы прыцісканьня ад блізкасьці выбараў? І як крыху далей ад выбараў, так машына рэпрэсій становіцца ўсё мягчэйшай.
Гэта прыводзіць нас да таго, чаго шмат хто баяўся яшчэ месяц таму. Дзень за днём антаганізм, супрацьстаяньне, напружанасьць у грамадзтве спадаюць. І рэжым таксама робіць ужо нейкія крокі ў гэты бок. Так званая сыстэмная апазыцыя таксама пакрыху звальваецца ўва ўсё тое ж, што было і ў былыя гады.. Лябедзька ў Вашынгтоне, Мілінкевіча і Вячорку не чуваць.
Розьніца толькі ў тым, што зараз чутна голас моладзі. Не моладзевых арганізацый - а моладзі самой па сабе, актыўнай, якая не дазваляе сабе заставацца ў баку. Але ж - ніякі народны рух ня можа разьвівацца бязь лідэрства, без накірунку разьвіцьця.
У машыны ў будучыню ёсьць выдатны рухавік, поўны паліва, які рвецца прывезьці нас у лепшую будучыню. Але калі глушыць яго і ціснуць на тормаз, прапускаючы наперад усіх, далёка ня ўедзем…
BM, 19траўня
Каментары