Грамадства11

Сёння ў Мінску пачнуць уключаць ацяпленне ў школах і бальніцах

Ацяпляльны сезон для першай групы спажыўцоў цяпла, да якой належаць медыцынскія ўстановы, аб'екты сацыяльнага забеспячэння, школы і дашкольныя навучальныя ўстановы, музеі, дзяржаўныя архівы і бібліятэкі, пачнецца 3 кастрычніка, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» у Мінгарвыканкаме.

Як распавяла начальнік упраўлення гарадскога гаспадаркі і энергетыкі Мінскага гарвыканкама Марына Малаева, такое рашэнне прынятае 2 кастрычніка зыходзячы з існуючых умоў надвор'я і прагнозу надвор'я.

Нагадаем, згодна з ТКП-388-2012 уключэнне сістэм ацяплення аб'ектаў робіцца ў некалькі этапаў. Першымі цяпло пачынаюць атрымліваць медыцынскія ўстановы, аб'екты сацыяльнага забеспячэння, школы і дашкольныя навучальныя ўстановы, музеі, дзяржаўныя архівы і бібліятэкі. Там батарэі становяцца цёплымі, калі сярэднесутачная тэмпература паветра на вуліцы на працягу 5 дзён трымаецца на ўзроўні +10°С і ніжэй. Пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу 5 сутак +8°C і ніжэй цёпла робіцца ў жылфондзе, інтэрнатах, гасцініцах, навучальных установах. Трэцяя група спажыўцоў — грамадскія, адміністрацыйныя будынкі, прамысловыя прадпрыемствы і іншыя аб'екты. Туды падаваць цяпло пачынаюць па ўзгадненні з энергазабеспячальнай арганізацыяй пры ўмове наяўнасці пашпарта гатоўнасці або акта праверкі гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд названых аб'ектаў, зарэгістраваных у органе Дзяржэнерганагляду, і пасля пачатку ацяплення жылых дамоў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі7

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў16

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

Ілан Маск анансаваў стварэнне канкурэнта Вікіпедыі6

Па Новай Баравой ходзіць мужчына, які пастаянна мяняе абліччы. Хто ён такі?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі7

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць