Грамадства11

Бандажэўскі зарэгістраваў у Літве рух у абарону рэпрэсаваных

У Літве зарэгістраваны грамадскі рух у абарону рэпрэсаваных у Беларусі, паведаміў БелаПАН адзін з яго заснавальнікаў прафесар Юрый Бандажэўскі.

Паводле яго слоў, заснавальнікамі руху выступілі прадстаўнікі літоўскай грамадскасці, буйныя прадпрымальнікі і юрысты.

Вучоны ўпэўнены, што такое супрацоўніцтва беларусаў і літоўцаў «дасць плён». «Мы будзем дапамагаць усім беларускім грамадзянам, хто змагаецца за свае правы. Такая дапамога вельмі важная, бо ў Беларусі няма эфектыўнага інструмента абароны правоў чалавека», — сказаў Ю.Бандажэўскі. Паводле яго слоў, у хуткім часе заснавальнікі руху ўстановяць кантакты з афіцыйнымі міжнароднымі структурамі, каб мець магчымасць эфектыўна дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў абароне.

«Рэч у тым, што любое ўшчамленне правоў чалавека з’яўляецца рэпрэсіямі, вось чаму мы будзем аказваць любую, у тым ліку маральную, матэрыяльную і юрыдычную, дапамогу тым, хто ў ёй мае патрэбу», — сказаў ён.

Вучоны з Гомеля доктар медыцынскіх навук Юрый Бандажэўскі, аўтар даследаванняў аб уплыве малых доз радыяцыі на арганізм чалавека, шэсць гадоў правёў у турме за атрыманне хабару. Сваю віну ён не прызнаў, заявіўшы, што беларускія ўлады такім чынам расправіліся з ім за яго навуковую дзейнасць.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?16

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка захацеў мець яшчэ адзін цукровы завод8

У Францыі мяркуюць, што свіныя галовы да мячэцяў падкідалі сербы, звязаныя з Расіяй6

У гаспадарцы пад Гроднам шосты год вырошчваюць ягады годжы. У нашым клімаце гэта няпроста

Сямейная драма аднаго з самых вядомых клоўнаў Беларусі — жонка аддала Вадзіку Ракеце двухгадовага сына і сышла32

Праект па дапамозе палітычным рэпрэсаваным «Хуткая гуманітарная дапамога» самаліквідуецца6

«Конь для нас — як чалавек». З'явіліся падрабязнасці, як быў смяротна паранены конь у Лідзе1

Латушка: Макею я адмовіў два разы, а Тозік прасіў мяне размаўляць з ім па-беларуску10

Аксакалы Туркменістана папрасілі ў прэзідэнта больш не павышаць заробкі, пенсіі і дапамогі5

Лукашэнку па начах сніцца саўгас «Гарадзец»19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?16

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць