Свет196196

Патрыярх Кірыл: Калі я кажу «руская культура», я маю на ўвазе Беларусь, Украіну і Расію

kremlin.ru

Агульная вера і культура рускіх, украінцаў і беларусаў — гэта не толькі спосаб захавання іх нацыянальнай ідэнтычнасці, але і фактар, які забяспечвае ўплыў на ўвесь свет адзінага народа, «які выйшаў з кіеўскай купелі хрышчэння», заявіў патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл пропаведзі пасля святочнай літургіі з нагоды 1030-годдзя Хрышчэння Русі на Саборнай плошчы Крамля, паведамляе ria.ru

«Сёння цалкам асаблівы дзень для ўсяго нашага народа — праваслаўнага народа, продкі якога прынялі хрышчэнне ў кіеўскай купелі. Тысяча трыццаць гадоў гісторыі, якая перапоўненая была і радасцямі, і смуткамі, і перамогамі, і паразамі, але, нягледзячы на цяжкія выпрабаванні, народ наш захаваў сваю веру, нацыянальную ідэнтычнасць, захаваў сваю культуру. І не проста захаваў, а шматкроць узмацніў», — сказаў патрыярх у пропаведзі пасля святочнай літургіі з нагоды 1030-годдзя Хрышчэння Русі на Саборнай плошчы Крамля.

Ён растлумачыў, што калі кажа «руская культура», то мае на ўвазе і Украіну, і Расію, і Беларусь, «бо ўсё гэта і ёсць Святая Русь, і народ наш, як называлі нас візантыйцы ў часы святога князя Уладзіміра, называўся «Расія» — рускімі». «Вось у гэтым сэнсе мы ўжываем гэтае слова», — сказаў патрыярх.

«Сёння наша агульная культура і наша вера — гэта не толькі вырашальны фактар захавання нацыянальнай, духоўнай сапраўднасці, але і фактар, які забяспечвае ўплыў народа, які выйшаў з кіеўскай купелі хрышчэння, на ўвесь свет», — дадаў кіраўнік РПЦ.

Каментары196

Цяпер чытаюць

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Касцюковічах у каледжы 17‑гадовая дзяўчына збіла аднагодку на вачах у іншых навучэнцаў3

Трамп прыдумаў план міру для Газы. Яго падтрымалі амаль усе5

Малдова паказала, як Пуціну і Лукашэнку можна даваць па зубах і ў гібрыднай вайне25

Андрэй Стрыжак прыдумаў вясёлы, але карысны чэлендж25

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу2

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку4

Трагічная смерць у Мінску: мужчына загінуў ад аскепка люмінесцэнтнай лямпы1

На трасе ў Баранавіцкім раёне загінуў 19‑гадовы хлопец

Неанацысты, гвалтаўнікі дзяцей і ненавіснікі жанчын: небяспечны трэнд, які прыйшоў з ЗША, дабраўся да Еўропы57

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы12

Беларусбанк рэзка апускае стаўкі па іпатэцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць