Грамадства1919

Анархіста Касінерава і яго жонку аштрафавалі на 1800 рублёў за «экстрэмісцкія надпісы» на вопратцы

Суд Маскоўскага раёна Мінска аштрафаваў анархіста Вячаслава Касінерава і яго жонку на суму больш за 1800 рублёў. Аказалася, міліцыя разгледзела «экстрэмісцкія» надпісы на вопратцы пары на здымках у сацыяльных сетках.

Раней Вячаслаў Касінераў распавёў tut.by, што ў міліцыі на яго склалі пратакол па арт. 17.11 КаАП (Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі уключанай у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, захоўванне i г.д.). У вуснай размове яму паведамілі, што справа тычыцца нейкіх запісаў у Facebook, а да 11 гадзін трэба з'явіцца ў пастарунак.

З таго часу на працягу 7 гадзін тэлефоны менчукоў былі недаступныя. Аказалася, з міліцыі іх разам з матэрыяламі справы прывезлі ў суд. Малады чалавек аштрафаваны на 45 базавых, а яго жонка - на 30 расказаў Касінераў у сацсетках.

Па словах мінчука, прэтэнзіі тычыліся здымкаў, дзе на вопратцы анархіста міліцыя разгледзела два «экстрэмісцкія надпісы». Напрыклад, вышыўку на шапцы ў выглядзе слоў, якія перакладаюцца з англійскай як «класавая вайна».

На працэсе было агучана, што справу ініцыяваў ГУБАЗіК МУС, супрацоўнікі якога месяц таму, па словах Касінерава, правялі «маніторынг нашых старонак». Аказалася, абедзве фразы з шапкі і майкі былі ўнесеныя ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў яшчэ ў сакавіку 2018-га. Тады па рашэнні суда Цэнтральнага раёна былі забароненыя выявы з гэтымі фразамі «незалежна ад носьбіта».

Прычым сёння мінчан судзілі не за самі надпісы з чорнага спісу на вопратцы, а менавіта за публікацыю, то бок распаўсюд, здымкаў з такімі фразамі.

«Сваю віну мы не прызналі, таму што лічым справу цалкам палітычнай і спробай надалей абмежаваць свабоду выказвання меркаванняў у публічнай прасторы, сацсетках. Лічу, што даваць штрафы і арышты за проста надпісы, якія не заклікаюць прама да нейкага гвалту і не зневажаюць кагосьці - гэта абсурдна», - патлумачыў Касінераў.

Каментары19

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?26

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Усе навіны →
Усе навіны

Сямейная драма аднаго з самых вядомых клоўнаў Беларусі — жонка аддала Вадзіку Ракеце двухгадовага сына і сышла32

Праект па дапамозе палітычным рэпрэсаваным «Хуткая гуманітарная дапамога» самаліквідуецца6

«Конь для нас — як чалавек». З'явіліся падрабязнасці, як быў смяротна паранены конь у Лідзе1

Латушка: Макею я адмовіў два разы, а Тозік прасіў мяне размаўляць з ім па-беларуску10

Аксакалы Туркменістана папрасілі ў прэзідэнта больш не павышаць заробкі, пенсіі і дапамогі5

Лукашэнку па начах сніцца саўгас «Гарадзец»19

Зяленскі: Украіна гатовая да перамоў з ЗША адносна асаблівай зброі6

Сталі вядомыя абставіны гібелі начальніка натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма» Сяргея Буйніцкага

Сцяпан Пуціла расказаў пра бюджэт Nexta і пра свой заробак15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?26

Чаго чакае Польшча ад Мінска і ці закрые зноў мяжу на гэтым тыдні?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць