Эканоміка88

«Наша піва харашо!» Беларусь утрымала 4-е месца сярод пастаўшчыкоў піва ў Еўрасаюз

Статыстычнае ведамства Еўрасаюза апублікавала звесткі пра выраб піва і гандаль ім у ЕС.

Беларусь утрымалася на 4-й месцы сярод краін, якія экспартуюць піва ў Еўрапейскі саюз. Спіс такі:

Мексіка 250 мільёнаў літраў, або 52% ад усяго імпарту піва ў ЕС
Сербія 57 млн л, 12%
ЗША 43 млн л, 9%
Беларусь 22,7 млн л, 5%
Украіна 19 млн л, 4%
Кітай 17 млн л, 4%
Расія 14 млн л, 3%
Тайланд 10 млн л, 2%

У параўнанні з 2017 годам Мексіка, Сербія, Украіна, Расія ў 2018-м пастаўкі піва нарасцілі, ЗША — зменшылі. Аб'ём паставак з Беларусі застаўся нязменны.

Львіную долю беларускага піва спажывае Літва. Някепска яно прадаецца таксама ў Латвіі і Эстоніі. Трохі беларускага піва купляюць таксама ў Нямеччыне і Польшчы.

«Круці, круці калясо! Наша піва харашо!» — гэтую прыказку старых падняпроўскіх півавараў прыводзіць Уладзімір Караткевіч у «Ладдзі роспачы».

Найбуйнейшым замежным рынкам для беларускіх бровараў застаецца Расія. Аднак і Расія масава пастаўляе піва ў Беларусь. Поўных звестак за 2018 год пакуль няма, але, згодна з расійскай статыстыкай, толькі за 10 першых месяцаў 2018 года мінус у гандлі півам з Расіяй склаў 7 млн літраў.

У той жа час у гандлі піва з ЕС у Беларусі баланс дадатны. За 2018 год Беларусь імпартавала з Еўрасаюза толькі 2,6 млн літраў, пераважна з Чэхіі, Літвы, Германіі і Бельгіі. У той жа час экспартавала Беларусь у Еўрасаюз на 20 млн літраў больш.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду13

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць