Здарэнні55

Пляма на абласной міліцыі

Злачынцу, які ўцёк з залы суда ў Жодзіне, пакуль не знайшлі.

Уцёкі 31‑гадовага Сяргея Багдашова з будынка суда ў Жодзіне з’явіліся вынікам «расхлябанасці і халатнасці» супрацоўнікаў міліцыі.

Такое меркаванне начальніка Упраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама палкоўніка Івана Саўчыца.

«Мы гэта ўсё разумеем. Сёння на нас гэта такая пляма, якую змыем толькі тады, калі затрымаем Багдашова», —
заявіў ён у гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН.

Нагадаем, ураджэнец Ялізава (Магілёўская вобласць), абвінавачваўся ва ўчыненні крадзяжоў, за ім лічыцца каля 30 крымінальных эпізодаў. Дзяржабвінаваўца запатрабаваў прыгаварыць яго да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Зачытаць прыгавор суддзя не паспеў — падсудны напаў на канваіра, завалодаў яго табельнай зброяй — пісталетам ПМ з 16 патронамі — і уцёк. Гэта адбылося 29 мая ў 14.40.

Пасля ўцёкаў у дачыненні да Багдашова былі распачатыя дзве крымінальныя справы: па ч. 4 арт. 294 КК (крадзеж агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў або выбуховых рэчываў) і ч. 2 арт. 413 КК (уцёкі з папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, арыштнага дома ці з‑пад варты). Крымінальная справа распачата таксама ў дачыненні да канваіра. Ён падазраецца ў службовай халатнасці.

«Нам сустрэўся вельмі моцны праціўнік, — лічыць Іван Саўчыц.
— Праціўнік у плане таго, што гэты чалавек, колькі жыве, столькі гадоў ён і ўчыняў супрацьпраўныя дзеянні. Яму ставяцца ў віну 34 факты. Гэта вельмі адчайны злачынца ў плане таго, што ён заходзіў у дом, калі людзі адпачывалі, ён браў маёмасць, каштоўнасці, забіраў ключы ад машыны і на гэтай машыне з’язджаў. Усё гэта прадумвалася, усё гэта вельмі здорава рабілася».

Паводле слоў начальніка УУС, меры па вышуку зніклага былі прыняты аператыўна. Адпрацоўка мясцовасці пачалася праз 10 хвілін пасля здарэння з увядзеннем плана «Сірэна». Чацвёра сутак супрацоўнікі УУС працавалі па 24 гадзіны.

«На гэты час мы маем інфармацыю, што наш злачынца знаходзіцца за межамі краіны.
Работа па ім не спыняецца ні на адну хвіліну», — сказаў Іван Саўчыц.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Каментары5

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду13

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць