Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган заявіў, што ў сувязі са зніжэннем тэмпаў распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі COVID-19 краіна пераходзіць да наступнага этапу паслаблення каранцінных абмежаванняў.
Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на агенцтва Anadolu.
Каменданцкая гадзіна ў будныя дні будзе дзейнічаць не з 21:00, а з 22:00 і заканчвацца ў 5:00. Субота, калі каменданцкая гадзіна дзейнічала кругласутачна, пераходзіць на рэжым будняў, абмежаванні на перамяшчэнне па нядзелях захоўваюцца. Прадпрыемствы грамадскага харчавання, трэнажорныя залы, паркі забаў могуць працаваць з 7:00 да 21:00, на вынас — да апоўначы.
Акрамя таго, у Турцыі зноў дазволілі вясельныя цырымоніі ў закрытых памяшканнях і на адкрытых пляцоўках пры захаванні санітарных патрабаванняў.
Каментары