Літаратура

Міжнародную Букераўскую прэмію выйграла кніга пра Першую сусветную вайну

Пераможцам стаў французскі пісьменнік Давід Дыоп з раманам «Роднасная душа».

frenchculture.org

Пра гэта ў сераду абвясціла на ўрачыстай цырымоніі ў Кафедральным саборы Ковентры старшыня журы прэміі, брытанская пісьменніца Люсі Хаджэс-Холет, піша ТАСС.

Па-французску кніга называецца «Frère d'âme», па-англійску At All Night Blood is Black, фактычна «Уначы любая кроў чорная»). 

У кнізе, якая была перакладзеная з французскай на англійскую пісьменніцай Ганнай Маскавакіс, Давід Дыоп распавядае пра часы Першай сусветнай вайны і каланіяльнага панавання. Аповед сканцэнтраваны на сенегальскім салдаце, які, як і многія выхадцы з былых афрыканскіх калоній Францыі, змагаецца ў шэрагах французаў.

Сам Дыоп нарадзіўся ў Парыжы, але большую частку свайго дзяцінства правёў у Сенегале, пасля вярнуўся ў Францыю вучыцца. Для 55-гадовага аўтара раман «Роднасная душа» стаў другім у кар'еры. У 2018 годзе, у год выхаду рамана ён быў удастоены французскай Ганкураўскай прэміі ліцэістаў, версіі традыцыйнай Ганкураўскай прэміі, галасаванне ў якой праводзяць каля дзвюх тысяч старшакласнікаў.

***

У адрозненне ад Букераўскай прэміі, якая была заснаваная ў 1969 годзе і штогод прысуджаецца пісьменнікам краін былой Брытанскай Садружнасці, Міжнародная Букераўская прэмія была заснавана ў 2004 годзе і аж да 2016 года ўручалася раз на два гады. Цяпер яе прысуджаюць за дасягненні ў галіне літаратуры штогод.

Пераможцам можа быць аўтар любой кнігі, якая была перакладзена на англійскую і апублікаваная ў Злучаным Каралеўстве або Ірландыі. Грашовы прыз прэміі складае £50 тыс. фунтаў ($70,8 тыс.) і будзе падзелены паміж пісьменнікам-пераможцам і перакладчыкам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?12

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Беларусбанк рэзка знізіў стаўкі па іпатэцы і як гэта паўплывае на рынак нерухомасці?3

Беларус тыдзень купляў латарэйныя білеты замест абедаў. Колькі выйграў?9

ЗША ўвялі новы візавы збор. Кошт візы павялічыцца больш чым у два разы4

Уладальніка расійскіх брэндаў «Кірыешкі» і «Яшкіна» прызналі экстрэмістам і канфіскавалі ўсе актывы8

У былой псіхбальніцы ў Жодзішках цяпер выстаўляюць беларускіх мастакоў ФОТЫ14

ЗША дасць Украіне разведзвесткі для ракетных удараў па энергетыцы ўглыб Расіі

Ізраіль спыніў судны флатыліі Грэты Тунберг, сама Грэта затрыманая14

Твор Святланы Алексіевіч стаў крыніцай натхнення для амерыканскага фэнтэзі-бэстсэлера2

Палёт з Мінска ў Егіпет цяпер будзе карацейшы амаль на цэлую гадзіну. Але ляцець будуць бліжэй да лініі фронту3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?12

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць