Жыхар Свіслацкага раёна на сустрэчы з кіраўніцтвам выказаў усё, што думае пра Лукашэнку. Яму далі 1,5 года калоніі
Жыхара Свіслацкага раёна прысудзілі да пазбаўлення волі за «паклёп у дачыненні да прэзідэнта», паведамляе БелТА.
«У жніўні 2020 года падчас сустрэчы кіраўніцтва Свіслацкага райвыканкама з мясцовым насельніцтвам ён у сваім публічным выступе выказваў бяздоказныя, загадзя лжывыя, ганебныя ў дачыненні да кіраўніка дзяржавы выдумкі, з абвінавачваннем у асабліва цяжкім злачынстве», — адзначылі ў пракуратуры.
Суд Свіслацкага раёна даў мужчыну 1,5 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Мужчыну ўзялі пад варту ў зале суда.
Каментары