Свет

Кіраўніцтва ЕС абмяркуе з Іракам пытанне міграцыі праз Беларусь

Прэм’ер-міністр Літвы і кіраўнік Еўрапейскай рады разам агледзелі мяжу з Беларуссю і прыйшлі да аднолькавых высноў.

Каб вырашыць крызіс нелегальных мігрантаў у Літве, неабходна падтрымліваць дыялог з трэцімі краінамі, лічаць прэмʼер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце і прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль.

«Мяжа Літвы — гэта мяжа Еўропы. Таму для мяне было вельмі важна прыехаць сюды, каб я добра разумеў, у чым ёсць патрэба і што можа зрабіць з боку ЕС для дапамогі Літве», — адзначыў Шарль Мішэль, які ад панядзелка знаходзіцца ў Літве.

Ён падкрэсліў неабходнасць дыялогу з трэцімі краінамі. «На наступным тыдні ў мяне будзе магчымасць пагаварыць з прэмʼер-міністрам Ірака, я падтрымаю ўсе намаганні Літвы», — паабяцаў ён.

Ён таксама збіраецца звязацца з кіраўнікамі іншых краінаў, адкуль ідзе плынь мігрантаў, для больш цеснага супрацоўніцтва. «Гэтыя краіны мусяць даць сігнал, што сюды нельга трапіць незаконным шляхам», — сказаў Мішэль.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі8

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Украіна гатовая да перамоў з ЗША адносна асаблівай зброі6

Сталі вядомыя абставіны гібелі начальніка натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма» Сяргея Буйніцкага

Сцяпан Пуціла расказаў пра бюджэт Nexta і пра свой заробак15

У Мінску маладзён перабягаў дарогу на чырвонае і трапіў пад машыну ВІДЭА2

Загінуў начальнік натурнай пляцоўкі «Беларусьфільма»

$249 000 за гістарычны вайб. Які рамонт зрабілі ў сталінцы проста ў цэнтры Мінска2

Лукашэнка пра тэматыку перамоваў з Пуціным: Думалі, як выжыць15

За «заклікі да нанясення шкоды Беларусі» асудзілі маладога супрацоўніка «Пеленга»1

Колькасць ахвяр палёнага алкаголю ў Ленінградскай вобласці вырасла да 255

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі8

Яўген Афнагель расказаў, што было пасля суда, дзе скандавалі «Верым, можам, пераможам!» І назваў, хто для яго сапраўдны лідар Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць