Грамадства

«Калі малітва мае вялікую моц, д'ябал будзе змагацца з ёй». Біскуп Касабуцкі паведаміў пра візіт міліцыі ў кафедральны сабор

Біскуп Юрый Касабуцкі паведамляе пра візіт міліцыі ў Катэдру пасля выканання гімна «Магутны Божа»:

«У мінулую нядзелю, 4 ліпеня, у нашу мінскую архікатэдру прыйшлі супрацоўнікі міліцыі з прэтэнзіяй, што парушана нейкая там норма заканадаўства наконт малітвы «Магутны Божа». Што канкрэтна, яны не разумелі самі…

Дык што ж не так з нашым любімым рэлігійным гімнам? Гімн «Магутны Божа» быў напісаны ў 1943 годзе Наталляй Арсенневай. У 1947 годзе кампазітар Мікалай Равенскі напісаў музыку да гэтага верша. Гімн стаў малітвай пасляваеннай беларускай эміграцыі. У 1993 годзе спецыяльная камісія Вярхоўнага Савета прапанавала нават зрабіць гэты гімн дзяржаўным гімнам Беларусі. На сённяшні дзень гэты гімн стаў малітвай, якая выкарыстоўваецца ў набажэнствах каталікоў, праваслаўных, пратэстантаў, а таксама апошнім часам гэты гімн спяваюць людзі, якія не атаясамліваюць сябе з нейкай рэлігіяй.

Гімн «Магутны Божа» гэта перш за ўсё малітва за нашу бацькаўшчыну і за наш народ. Кожная малітва нясе ў сабе неверагодную сілу і можа зрабіць нават вялікія цуды. Калі ж пэўная малітва мае вялікую моц, то і д'ябал будзе змагацца з ёй з найбольшай сілай і рабіць шматлікія перашкоды, каб людзі гэту малітву не ўжывалі… Чаму мы не можам спяваць «Магутны Божа»? Пытанне рытарычнае…»

Нагадаем, 2 ліпеня падчас выступу на сходзе ў гонар Дня Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка перасцярог ад выканання рэлігійнага гімна «Магутны Божа».

«Цяпер вы бачыце: яны хочуць павярнуць гісторыю назад, рэабілітаваць сваіх дзядоў і прадзедаў і завяршыць імі пачатую справу. Таму выйшлі разбураць суверэнную дзяржаву. Гэта неймаверна: да сакральных месцаў нашай дзяржаўнасці яны рушылі пад сцягамі фашысцкіх наймітаў-паліцаяў. І апошні час нашы сродкі масавай інфармацыі ўсё больш распаўсюджваюць факты пра тое, што ў касцёлах хочуць памаліцца [г. зн. 3 ліпеня] пад «Магутны Божа». Глядзіце, нарвяцеся», — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Верш «Магутны Божа» быў напісаны Наталляй Арсенневай у Мінску ў 1943 годзе. У 1947-м быў пакладзены на музыку Міколам Равенскім. Традыцыйна выконваўся ў храмах у канцы багаслужбы. Ëн набыў новую папулярнасць у грамадстве са жніўня 2020 года.

На прапанову ад улад правесці 3 ліпеня агульнабеларускую малітву за Беларусь, у курыі каталіцкай Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі тады адказалі, што каталікі ў гэты дзень будуць маліцца аб еднасці і супакоі ў нашай краіне, а таксама курыя заахвочвае напрыканцы святой імшы выканаць гімн «Магутны Божа», «у якім будзем прасіць Усемагутнага Бога, каб захаваў нас і наш край ад усяго злога».

Каментары

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

Трамп запатрабаваў ад Эрдагана спыніць закупкі расійскай нафты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць