Улада44

Маці Аўтуховіча: «Ён за праўду трымаецца, таму і жывы»

Мікалай Аўтуховіч трэці месяц галадае ў турме, патрабуючы хутчэйшай перадачы сваёй справы ў суд альбо вызвалення. Ягоная маці кожны дзень літаральна ўцякае са сваёй кватэры, толькі б не заставацца адной.

Мікалай Аўтуховіч трэці месяц галадае ў турме, патрабуючы хутчэйшай перадачы сваёй справы ў суд альбо вызвалення. Ягоная маці кожны дзень літаральна ўцякае са сваёй кватэры, толькі б не заставацца адной.

Карэспандэнт: Лілія Юльянаўна, добры ў вас сын.

Лілія Аўтуховіч: Добры… А што робяць з добрымі ў гэтай краіне? (Плача) Я не разумею, калі б ён штосьці парушаў, дык навошта яму тады дазволілі працаваць? Вы ведаеце, колькі ён атрымаў падзяк ад людзей за сваю працу? Дык у чым ягоная віна? Што ён добры? Ён жа хацеў, каб людзі працавалі з годнасцю, павагай да сябе.

Карэспандэнт: Я разумею…

Лілія Аўтуховіч: Ён, можна сказаць, яшчэ нічога ў жыцці не бачыў. Вучоба, праца, войска… Цяпер вось турма. Тыя, хто яго трымаюць у камеры, пасылалі сваіх дзяцей у Афганістан? Ці самі там былі? А цяпер вось яго ў турму, у голад. За што яны яго душаць? Гэта ня людзі, так нават з быдлам не паступаюць. З Афганістану вярнуўся жывым, а тут быццам у палон патрапіў да нелюдзяў. Ён што — вораг народу? Дык калі вораг — дык скажыце, у чым ён вораг? Ды сёння любога следчага пратрымай у голадзе хаця б тыдзень, дык ён прызнаецца, што вораг. А ён тры месяцы за праўду трымаецца, таму і жвывы. (Плача)

Карэспандэнт: Мы вас ніяк не маглі знайсьці.

Лілія Аўтуховіч: А я ўцякаю, каб не заставацца адной. І кожны дзень чакаю, што пазвоніць сын. І бягу адчыняць на кожны шоргат, думаючы, што гэта ён. Я малю цябе сынок: вярніся жывым! Мы цябе абдымем і сагрэем. Людзі добрыя, дапамажыце яго пераканаць, што ім ён патрэбен мёртвым, а нам — жывым. Коля, беражы сябе, сваё здароўе, трымайся. А я б усё зрабіла, што ў маіх сілах, ды няпраўда стаіць на маім шляху і не пушчае да цябе.

Карэспандэнт: Калі мы пытаемся ў жыхароў Ваўкавыску пра Колю, ад нас спяшаюцца ўцячы.

Лілія Аўтуховіч: Дык усе баяцца слова сказаць, у газетах пра гэта не пішуць. І што пісаць? Я ўжо нікому ня веру, толькі адно ведаю напэўна: зло вяртаецца да тых, хто робіць яго іншым. (Плача)

Каментары4

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі2

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў16

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

Ілан Маск анансаваў стварэнне канкурэнта Вікіпедыі6

Па Новай Баравой ходзіць мужчына, які пастаянна мяняе абліччы. Хто ён такі?9

Пуцін расказаў, колькі зарабляе Расія на продажы ЗША ўрану6

Чатырохгадовая беларуска са спісу Forbes «30 да 30» зрабіла агляд беларускіх страў і ў чарговы раз скарыла інстаграм6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі2

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць