Грамадства

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч, які месяц таму выйшаў з турмы, з’ехаў з краіны

«Такім чынам, я з'ехаў… Няма і не можа быць ніякай больш важнай каштоўнасці ў жыцці чалавека, чым свабода. Свабода думаць, казаць, рабіць. Не азіраючыся… І гэта штодзённае адчуванне важнейшае за грошы, здароўе, сэкс і сацыяльны статус», — напісаў ён у фэйсбуку.

«Адзін мой знаёмы, беларускі прадпрымальнік, на днях сказаў мне: «Я жыву, засунуўшы пачуццё ўласнай годнасці сабе ў …». Я так не змагу. Я проста не змагу сябе ўгаварыць. Таму — я з'ехаў. 

Вельмі спадзяюся, што не назаўсёды Усё-такі я вельмі люблю свой горад і ганаруся пераважнай большасцю людзей. Трымайцеся, дарагія мае героі!» — дадаў ён.

Аляксандр Кныровіч — бізнэсовец. Сузаснавальнік групы кампаніяў «Сармат», супольнасці «бізнэс-анёлаў» і венчурных інвестараў «Бавін».

Быў медыяперсонай, калумністам. Востра выказваўся наконт становішча ў краіне. Міністэрства інфармацыі ў 2015 годзе нават заблакавала сайт kyky.org праз некалькі матэрыялаў Кныровіча.

У 2018-м яго прысудзілі да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Кныровіча абвінавацілі ва ўхіленні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры і хабары. Праз ягоную незаконную дзейнасць, паводле следства, завышаліся кошты на абсталяванне, што нібыта нават адбілася на коштах ЖКГ. Шкоду ацанілі ў 3,4 мільёна рублёў.

Кныровіч часткова прызнаў віну. Казаў, што намеру ўхіляцца ад сплаты падаткаў не меў.

Апеляцыйны суд скараціў тэрмін зняволення да 5 год.

Пакаранне адбываў у віцебскай калоніі, куды адпраўляюць асуджаных бізнэсоўцаў, былых чыноўнікаў і сілавікоў. У чэрвені 2021 года з гэтай калоніі датэрмінова выйшлі на свабоду акадэмік Бялецкі і былы намеснік міністра аховы здароўя Ласіцкі, асуджаныя за карупцыю.

17 жніўня 2021 года стала вядома пра вызваленне Кныровіча. Тэрмін ягоны пералічылі праз змены ў заканадаўстве. Ён адседзеў 4,5 года.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп і Маск адкрылі знішчальны агонь адзін у аднаго24

У небе над Казахстанам заўважылі незвычайныя аб'екты. Некаторыя пабачылі след, падобны да расійскіга «Арэшніка»3

Чарговы фэйк: Зяленскі нібыта падарыў сваёй маці кватэру ў Дубаі за 3,2 мільёна даляраў8

Мерц прыехаў у Вашынгтон і падарыў Трампу пасведчанне аб нараджэнні яго дзеда1

Пенсіянеркі ў Брэсце рашылі разабрацца з бяздомнымі катамі, бо тыя «гадзілі на кветкі»7

Тры простыя спосабы аблупіць і парэзаць манга12

У Мінску моцныя дажджы: затапіла нават гандлёвы цэнтр5

Жанчына, якая выйграла ў латарэю і ўсё спусціла, замовіла забойства мужа2

У чарзе на мяжы Польшчы з Беларуссю з'явіліся «жорыкі». Хто гэта і чаму іх не любяць?14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць