Грамадства

Гомельская пракуратура папярэдзіла Юлію Сівец

21 ліпеня Гомельская абласная пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджаньне моладзевай актывістцы Юліі Сівец пра недапушчальнасьць дзейнасьці ад імя незарэгістраванай грамадзкай арганізацыі. Пракурор абвінаваціла 23-гадовую дзяўчыну ў тым, што цягам апошняга году актывістка арганізоўвала шэраг мерапрыемстваў ад імя Моладзевага цэнтра «Гарт», які быў ліквідаваны ўладамі яшчэ ў 2003 годзе.

21 ліпеня Гомельская абласная пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджаньне моладзевай актывістцы Юліі Сівец пра недапушчальнасьць дзейнасьці ад імя незарэгістраванай грамадзкай арганізацыі. Пракурор абвінаваціла 23-гадовую дзяўчыну ў тым, што цягам апошняга году актывістка арганізоўвала шэраг мерапрыемстваў ад імя Моладзевага цэнтра «Гарт», які быў ліквідаваны ўладамі яшчэ ў 2003 годзе.

Нагадаю, што Юля Сівец атрымала позву ў пракуратуру яшчэ напрыканцы красавіка, але добраахвотна не ішла туды, засьцерагаючыся зьняволеньня. Справа ў тым, што з пачатку года больш за 10 былых сябраў «Гарта» былі выкліканы ў кдб, дзе ім падчас так званых «прафіляктычных гутарак» пагражалі крымінальнай справай за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Таму 21 ліпеня ў пракуратуру Юлю Сівец пад прымусам даставіў участковы міліцыянт.

Няўрадавая арганізацыя «Моладзевы цэнтар «Гарт» цягам апошніх дзесяці год адыгрываў заўважную ролю ў грамадзка-палітычным жыцьці Гомельшчыны. Зарэгістраваны ў 1997 годзе, «Гарт» рэалізаваў шэраг значных праектаў для моладзі, сярод якіх – школа маладых лідэраў, асьветніцкія сустрэчы зь вядомымі дзеячамі палітыкі, эканомікі і культуры, школа маладога журналіста. У 2001 годзе арганізацыя зьдзейсьніла маштабны праект па мабілізацыі моладзі для ўдзелу ў тагачасных прэзыдэнцкіх выбарах. Пэўны час папулярнасьць дэмакратычнага «Гарту» сярод маладых гамельчукаў была нават большай за моладзевую прадзяржаўную арганізацыю брсм.

Улада хутка прыбрала непажаданага канкурэнта ў барацьбе за ідэалягічнае выхаваньне моладзі. Пасьля некалькіх нападаў на офіс «Гарту» і шэрагу судовых працэсаў, апальная арганізацыя была ліквідаваная. Пра прычыны ліквідацыі «Моладзевага цэнтра «Гарт» гаворыць ягоны заснавальнік і першы старшыня Алесь Карніенка.

«Гарт быў самай ўплывовай моладзевай арганізацыяй у Гомельскім рэгіёне напрыканцы 90-х – пачатку гэтага стагодзьдзя. Таму, натуральна, улада вырашыла пазбавіцца цэнтра дэмакратычнай актыўнасьці, які дзейнічаў у яе пад бокам на легальных умовах».

Асобныя сябры Гомельскага Моладзевага цэнтра «Гарт» працягваюць дзейнасьць па дасягненьні статутных мэтаў і задачаў арганізацыі, але ўжо не выкарыстоўваюць ейнага брэнду. Тым ня менш мясцовыя спэцслужбы, відаць, вырашылі зьнішчыць апошнія парэшткі дэмакратычнай актыўнасьці сярод моладзі і пачалі мэтанакіраваны палітычны перасьлед. Для гэтага ў заканадаўстве знайшліся і адпаведныя пункты, якія былі ўведзены ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь толькі сёлета. Гэта артыкул 193, а менавіта - арганізацыя ці кіраўніцтва аб’яднаньнем, якое замахваецца на асобу і правы грамадзянаў. Гэтым крымінальным артыкулам 21 ліпеня і пагражала Юліі Сівец пракурор, калі дзяўчына будзе працягваць сваю грамадзкую дзейнасьць. Юля Сівец лічыць, што брутальныя дзеяньні ўладаў маюць за мэту нэўтралізаваць актыўную моладзь – прымусіць яе зьехаць зь Беларусі ці легчы на дно.

Дарэчы, менавіта на Гомельшчыне спэцслужбы ўпершыню апрабавалі на практыцы дзеяньне крымінальнага артыкула за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Напрыканцы чэрвеня Радыё Рацыя асьвятляла судовы працэс над жлобінскім актывістам Эдуардам Зелянковым. 22-гадовага навучэнца мэталюргічнага тэхнікуму абвінавацілі ў дзейнасьці ад імя «Маладога фронту» – арганізацыі, якая ўвогуле ніколі не мела афіцыйнай рэгістрацыі, але актыўна дзейнічала па ўсёй Беларусі. Падставай для перасьледу Эдуарда Зелянкова сталі графіці «За свабоду!», «За Мілінкевіча!», што зьявіліся ў Жлобіне напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў і былі падпісаныя «Маладым Фронтам». На судзе пракуратура патрабавала для маладога актывіста год пазбаўленьня волі, але суд вынес іншае рашэньне - штраф памерам 30 базавых велічыняў, ці прыблізна 350 еўра.

Ад нашага Радыё Эдуард Зелянкоў даведаўся пра тое, што гомельскія спэцслужбы працягваюць перасьлед маладзёнаў паводле сумнавядомага 193-га артыкула. На думку актывіста са Жлобіну, ягоны судовы працэс разьвязаў рукі ўладам і паказаў эфэктыўнасьць ціску на моладзь менавіта з дапамогай жорсткіх пакараньняў, якія прадугледжваюцца за парушэньне крымінальнага кодэксу.

«Гарт» з спасылкай на «Радыё Рацыя»

Каментары

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму26

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць