Грамадства

Старшыня Фэдэрацыі хакея Аляксандр Багдановіч у кіцелі і медалях ФОТАФАКТ

У таварыстве «Дынама» прайшла ганаровая цырымонія з удзелам функцыянераў. Але нашу ўвагу прыцягнула не само мерапрыемства, а старшыня Фэдэрацыі хакея Аляксандр Багдановіч, які прыйшоў у параднай форме ўнутраных войск, увешанай медалямі. Што гэта за ўзнагароды?

Аляксандр Багдановіч разам з сенатарам Дзмітрыем Баскавым. Фота: сацсеткі хакейнага клуба «Дынама Мінск»

Пачнем з медалёў злева на фота. Уверсе — ордэн Пашаны. Яго ўручаюць за дасягненні ў розных сферах. Ніжэй, у форме многавульніка, — нагрудны знак фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама».

Знак у выглядзе ромба — аб заканчэнні ўстановы вышэйшай адукацыі (падобна да таго, што выдае Акадэмія кіравання).

Злева — ордэн Пашаны, справа — знак аб сканчэнні Акадэміі кіравання

Яшчэ адзін знак — «За адзнаку» ад Міністэрства ўнутраных спраў.

З іншага боку кіцеля — юбілейныя медалі, якія не нясуць асаблівай каштоўнасці.

Багдановіч — заслужаны майстар спорту, ганаровы грамадзянін Бабруйска і Асіповіцкага раёна. З 2016 па 2019 гады быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Кіраваць хакеем алімпійскага чэмпіёна па веславанні паставілі ў мінулым годзе.

Каментары

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму15

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду14

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў22

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду24

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму15

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць