Свет

Прэм'ер Маравецкі: Польшча цалкам незалежная ад расійскага газу

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў пра поўную незалежнасць сваёй краіны ад расійскага газу. Гэта прагучала падчас наведвання газакампрэсарнай станцыі кампаніі Gaz-System у Рэмбельшчызне пад Варшавай.

Матэвуш Маравецкі

«З сённяшняга дня мы больш не залежым ад Расіі ні ў чым. Па-ранейшаму нашыя склады запаўняюцца, кожны дзень мы будзем запаўняць іх на 100%, сёння гэта 78% з поўначы, поўдня, захаду, а таксама за кошт унутранай вытворчасці», — прыводзіць яго словы Канцылярыя прэм'ера.

«Сёння Польшча, як першая краіна-чалец Еўрасаюза сярод тых, хто вымушаны спадзявацца на расійскі газ, дэманструе свой суверэнітэт. Дзякуючы нашай разважлівасці, сёння Польшча стала газава незалежнай ад Расійскай Федэрацыі», — заявіў Маравецкі.

«Праз некалькі дзён мы адкрыем інтэрканектар у Літве. Мы таксама адкрылі інтэрканектары з Чэшскай Рэспублікай, у нас ёсць 2 інтэрканектары з Германіяй, і мы завяршылі работы з нашага боку па будаўніцтве буйнога інтэрканектара магутнасцю больш за 5 млрд куб. м у Славакію», — праінфармаваў ён.

З 27 красавіка «Газпрам» спыніў пастаўкі газу ў Польшчу і Балгарыю, бо яны адмовіліся аплачваць ягоныя пастаўкі ў расійскіх рублях. А кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што Польшча і Балгарыя атрымліваюць газ ад сваіх суседзяў па Еўрасаюзу. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі2

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія ракеты навучыліся абыходзіць Patriot: абарона Кіева слабее11

Байцы Палка Каліноўскага паказалі, як дзякуючы ўзаемавыручцы выжылі пасля ўдараў расійскіх FPV-дронаў у іх «Хамві»14

Журналіст Анджэй Пачобут перанёс у турме аперацыю па выдаленні язваў на скуры. Ён пакутуе на гіпертанію і арытмію

Памерла прыматолаг Джэйн Гудол. Яна змяніла нашы ўяўленні пра шымпанзэ

Як так выйшла, што магілёўскі маньяк-ліфцёр, які забіў восем дзяўчат, спыніўся пасля 1999 года?14

Орбан даў нечаканы адказ пра Расію пасля пытання журналіста6

Прэм'ер Албаніі тонка пакпіў з Трампа3

Спроба аштрафаваць беспілотнае аўто за незаконны разварот паставіла амерыканскую паліцыю ў тупік

Распрацоўшчык Сhat GPT стаў самым дарагім стартапам у свеце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі2

Лукашэнку на руку, што Украіна б'е па расійскіх НПЗ? Што гэта прынясе Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць