Пачалі судзіць палітзняволеную сяброўку прэзідыума БСДП Людмілу Волкаву
Яе затрымалі 19 студзеня — чатыры месяцы жанчыну ўтрымліваюць пад вартай.

Людмілу затрымалі проста на працы і павезлі дадому на ператрус. Сілавікі забралі ў яе тэлефон і выдалілі ўсіх падпісчыкаў у афіцыйным тэлеграм-канале партыі, а сімволіку БСДП у ім замянілі на дзяржаўны герб.
Цяпер Людмілу судзяць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Справу разглядае суддзя Ленінскага раёна Мінска Юлія Шут.
Каментары