Нацыянальны музей Літвы выпусціў альбом фотаздымкаў з Заходняй Беларусі міжваеннага часу
Калекцыя была сабраная этнографкай Марыяй Знамяроўскай-Пруферавай, гэта каля 900 фота з Віленскага, Наваградскага і Палескага ваяводстваў 1920-30-х гадоў.

Як зазначыла доктар мастацтвазнаўства Вольга Лабачэўская ў сваім Facebook:
«Пераважна беларускі матэрыял. Гэта выдатная жанчына вывучала рыбалоўства на нашых азёрах, пчалярства. Была загадчыцай Этнаграфічнага музея пры кафедры этналогіі і этнаграфіі Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя. Дзякуючы ёй мы маем у Музеі старажытнабеларускай культуры выключную па каштоўнасці калекцыю народнага мастацтва».
Кнігу можна набыць па спасылцы.
Каментары